Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая краіна стварыла зброю, здольную зьбіваць спадарожнікі


Выступленьне прэм'ера Індыі Нарэндра Модзі
Выступленьне прэм'ера Індыі Нарэндра Модзі

Прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі абвясьціў пра выпрабаваньні супрацьспадарожнікавай ракеты, якой быў пасьпяхова зьбіты спадарожнік, што знаходзіўся на арбіце.


Індыя такім чынам стала чацьвёртай краінай сьвету, якой удалося стварыць і пасьпяхова выпрабаваць такую зброю, напісаў Модзі ў твітары. Ён падкрэсьліў, што гаворка ідзе пра гістарычную падзею і назваў сваю краіну «касьмічнай дзяржавай».

Дакладную дату выпрабаваньняў і іншыя падрабязнасьці прэмʼер-міністар Індыі не паведаміў. Посьпех выпрабаваньняў ракеты, як адзначае The New York Times, яшчэ патрабуе пацьверджаньня. На дадзены момант такой зброяй валодаюць Расея, ЗША і Кітай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG