Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША паабяцаў «дадатковыя захады» супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне


Майк Пампэа, 26 сакавіка
Майк Пампэа, 26 сакавіка

Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Майк Пампэо спадзяецца, што неўзабаве ён зможа абвясьціць «дадатковыя захады» для процідзеяньня расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, расказаў ён 27 сакавіка ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.

«На наступным тыдні, я спадзяюся, калі нашыя калегі з NATO будуць у Вашынгтоне, мы зможам абвясьціць чарговую сэрыю дзеяньняў, якія будзем ажыцьцяўляць супольна, каб супрацьпаставіць дзеяньням Расеі ў Крыме і Азоўскім моры», — заявіў Пампэо 27 сакавіка ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.

Сябры NATO зьбяруцца ў Вашынгтоне 4 красавіка, каб адзначыць 70-годзьдзе заснаваньня альянсу.

25 лістапада 2018 тры ўкраінскія вайсковыя караблі спрабавалі ўвайсьці ў Керчанскую пратоку, аднак былі атакаваныя расейскімі памежнымі караблямі. У паветра падымалася і авіяцыя. Украінскія караблі былі захопленыя, а 24 маракі арыштаваныя, іх абвінавацілі ў незаконным перасячэньні мяжы Расеі.

Украіна абвінавачвае Расею ў агрэсіі, адзначаючы, што паводле дамовы абедзьве краіны маюць права свабодна карыстацца Керчанскай пратокай. Арыштаваных маракоў украінскія ўлады лічаць ваеннапалоннымі. Краіны Эўразьвязу неаднаразова заклікалі Маскву вызваліць маракоў, але безвынікова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG