Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША адправілі ў Чорнае мора дэсантны карабель. Для падтрыманьня бясьпекі


Злучаныя Штаты Амэрыкі адправілі ў Чорнае мора дэсантны карабель сваіх вайскова-марскіх сілаў для падтрыманьня бясьпекі ў рэгіёне, паведаміў 6-ы флёт ЗША. На яго борце знаходзіцца частка сіл марской пяхоты, гаворыцца ў паведамленьні.

«Пераход карабля Fort McHenry у Чорнае мора пацьвярджае нашу калектыўную прыхільнасьць бясьпецы ў Чорным моры і далей умацоўвае нашыя трывалыя адносіны з саюзьнікамі і партнэрамі NATO ў рэгіёне», — заявіла камандзір 6-га флёту віцэ-адмірал Ліса Франкеці.

«Знаходзячыся ў складзе 6-га флёту ЗША, карабель будзе ажыцьцяўляць апэрацыі разам з хаўрусьнікамі і партнэрамі для ўмацаваньня бясьпекі і стабільнасці ў Эўропе», — заявілі амэрыканскія вайсковыя маракі.

6-ы флёт нагадаў, што ВМС ЗША рэгулярна дзейнічаюць у Чорным моры ў адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права, і цягам 2018 году там знаходзіліся па чарзе шэсьць амэрыканскіх вайсковых караблёў.

Пасьля нядаўняга абвастрэньня ў рэгіёне Чорнага і Азоўскага мораў, выкліканага агрэсіўнымі дзеяньнямі Расеі супраць украінскіх вайсковых караблёў ды іхных экіпажаў, а таксама ў дачыненьні да грамадзянскіх вадаплаваў розных краін, якія ідуць ва ўкраінскія азоўскія парты ці зь іх, NATO даў зразумець, што імкнецца ўзмацніць прысутнасьць у рэгіёне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG