Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абмеркаваў з кіраўніком Google пытаньні «палітычнай ляяльнасьці»


Сундар Пічай, генэральны дырэктар Google
Сундар Пічай, генэральны дырэктар Google

Сундар Пічай пацьвердзіў сваю «поўную адданасьць узброеным сілам ЗША».

Прэзыдэнт Дональд Трамп паведаміў у сераду пра сваю сустрэчу з Сундарам Пічай, генэральным дырэктарам (CEO) кампаніі Google, падчас якой абмяркоўваліся «палітычная ляяльнасьць» і бізнэс, які вядзецца кампаніяй на тэрыторыі Кітаю.

«Ён рашуча заявіў аб сваёй поўнай адданасьці ўзброеным сілам ЗША, а не кітайскім вайскоўцам, — напісаў Трамп у Twitter, камэнтуючы вынікі сустрэчы з Сундарам Пічай. — Таксама мы абмеркавалі палітычную ляяльнасьць і мноства рэчаў, якія Google можа зрабіць для нашай краіны. Сустрэча завяршылася вельмі добра».

Прэс-служба Google апублікавала заяву, у якой сьцьвярджае, што «не працуе з кітайскімі ўзброенымі сіламі».

«Мы былі рады паўдзельнічаць у прадуктыўнай гутарцы з прэзыдэнтам з нагоды інвэстыцый у будучыню амэрыканскага [рынку] працоўнай сілы, пра рост новых тэхналёгіяў і нашай нязьменнай гатоўнасьці працаваць з урадам ЗША, — гаворыцца ў заяве. — Мы працуем з урадам ЗША, у тым ліку, з Міністэрствам абароны ў многіх галінах, уключаючы кібэрбясьпека, працаўладкаваньне і ахова здароўя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG