Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны ЗША выдзеліла 1 мільярд даляраў на сьцяну з Мэксыкай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны Злучаных Штатаў вылучыла 1 млрд даляраў на будаўніцтва 91-кіламетровага ўчастку сьцены на мяжы з Мэксікай.

Адпаведнае рашэнне прыняў выканаўца абавязкаў міністра абароны Патрык Шанахан. На вылучаныя сродкі павінны пабудаваць плот даўжынёй 91 км у Тэхасе дадатак да ўжо існуючых агароджаў на іншых участках.

Вылучэньня грошай на сьцяну на мяжы дамагаецца прэзыдэнт Дональд Трамп. Празь нязгоду з боку Кангрэсу Трамп увёў надзвычайнае становішча — Сэнат прагаласаваў за скасаваньне рэжыму, але Трамп наклаў вэта на рашэньне. Спрэчкі вакол будаўніцтва сьцяны сталі прычынай леташняга «шатдаўну»: 35 дзён была часткова заблякаваная праца ўрадных установаў, бо ішло абмеркаваньне дзяржаўнага бюджэту.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG