Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп папросіць яшчэ 8,6 мільярда даляраў на будаўніцтва сьцяны


Дональд Трамп, кастрычнік 2018
Дональд Трамп, кастрычнік 2018

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 11 сакавіка папросіць у Кангрэсу яшчэ 8,6 мільярда даляраў на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай у рамках барацьбы зь нелегальнай іміграцыяй і кантрабандай наркотыкаў.

Гэта больш чым у шэсьць разоў перавышае аб’ём сродкаў, выдзеленых на праекты, зьвязаныя з аховай межаў, у гэтым і папярэднім фінансавым годзе. Патрабаваньне Трампа выдзеліць гэтыя сродкі прывяло ў канцы мінулага году да «шатдаўну» — прыпыненьня працы дзяржаўных устаноў ЗША, якое працягвалася 35 дзён, стаўшы самым доўгім у гісторыі краіны.

Паводле інфармацыі The Washington Post, 5 мільярдаў даляраў для фінансаваньня праекту будаўніцтва сьцяны Трамп мае намер атрымаць зь бюджэту Міністэрства ўнутранай бясьпекі і 3,6 мільярда — са сродкаў Міністэрства абароны.

Супраць будаўніцтва сьцяны выступаюць дэмакраты, лічачы яго непатрэбным і амаральным, і, паколькі яны кантралююць Палату прадстаўнікоў, малаверагодна, што просьба прэзыдэнта будзе ўхваленая Кангрэсам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG