Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія палітыкі просяць кіраўніцтва Польшчы падтрымаць «Хартыю-97»


Лідэры беларускай апазыцыі зьвярнуліся да прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага з просьбай падтрымаць інтэрнэт-партал сharter97.org, рэдакцыя якога месьціцца ў Варшаве.

Ліст падпісалі Станіслаў Шушкевіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Павал Севярынец, Генадзь Фядыніч і Яўген Афнагель.

У лісьце на імя кіраўніцтва Польшчы гаворыцца, што цяпер падтрымка з польскага боку «зьмяншаецца да памераў, пры якіх выкананьне рэдакцыяй сайту сваёй місіі робіцца немагчымай».

«Просім вашай дапамогі, каб захаваць гэта ўнікальнае мэдыя, якое эфэктыўна супрацьстаіць расейскай прапагандзе ў Беларусі. Мы ўпэўнены, што гэта будзе служыць бясьпецы і незалежнасьці ня толькі беларускага, але і польскага народу», — гаворыцца ў лісьце.

Аўтары звароту выказалі падзяку польскай дзяржаве за запрашэньне і магчымасьць працы на тэрыторыі Польшчы рэдакцыі «Хартыі-97».

«Пасьля таго, як у 2010 годзе ў выніку брутальных рэпрэсій супрацоўнікі „Хартыі-97“ былі вымушаныя зьехаць зь Беларусі, менавіта Польшча аказала дапамогу, якая дазволіла ўзнавіць працу рэдакцыі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG