Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Крыме арыштаваў яшчэ чатырох з дваццаці затрыманых раніцай крымскататарскіх актывістаў


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Расейскі Кіеўскі раённы суд Сімфэропаля арыштаваў яшчэ чацьвярых крымскататарскіх актывістаў па падазрэньні ў дачыненьні да дзейнасьці забароненай у Расеі і ў анэксаваным Крыме арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр». Ім абраная мера стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня ў СІЗА да 15 траўня.

Адвакат аднаго з затрыманых у камэнтары Крым.Реалии дадаў, што судовае паседжаньне ў дачыненьні да яго падабароннага доўжылася некалькі хвілінаў.

Супрацоўнікі ФСБ, МУС Расеі і Расгвардыі 27 сакавіка правялі ў Крыме ператрусы ў дамах крымскататарского актывістаў, у тым ліку актывістаў грамадзкага аб’яднаньня «Крымская салідарнасьць». Паводле інфармацыі актывістаў, затрыманыя 20 чалавек. Яшчэ чацьвярых шукаюць расейскія сілавікі.

У ФСБ Расеі пацьвердзілі правядзеньне ператрусаў у Крыме, аднак не назвалі колькасьці падазраваных і іх прозьвішчы.

Пяці затрыманым інкрымінуюць арганізацыю дзейнасьці тэрарыстычнай групы, астатніх затрыманых падазраюць ва ўдзеле ў дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі.

Абаронцы арыштаваных і асуджаных па «справе Хізб ут-Тахрыр» крымчан лічаць іх перасьлед матываваным па рэлігійнай прыкмеце. Адвакат Эміль Курбедзінаў адзначае, што перасьледуюцца па гэтай справе расейскімі праваахоўнымі органамі пераважна крымскія татары, а таксама ўкраінцы, расейцы, таджыкі, азэрбайджанцы і крымчане іншага этнічнага паходжаньня, якія вызнаюць іслам.

Прадстаўнікі міжнароднай ісламскай палітычнай арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр» называюць сваёй місіяй абʼяднаньне ўсіх мусульманскіх краінаў у ісламскім халіфаце, але яны адпрэчваюць тэрарыстычныя мэтады дзеля дасягненьня гэтага і кажуць, што церпяць несправядлівы перасьлед у Расеі. Вярхоўны суд Расеі забараніў «Хізб ут-Тахрыр» у 2003 годзе, уключыўшы ў сьпіс 15 абʼяднаньняў, названых «тэрарыстычнымі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG