Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц падарыў Аляксандру Лукашэнку новыя лыжы


Архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка прэзэнтаваў у адказ ікону з выявай Соф’і Слуцкай, кадры абмену падарункамі паказаў тэлеканал СТБ.

29 сакавіка фэдэральны канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц у межах свайго візыту ў Беларусь сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Як паведамляе тэлеканал СТБ палітыкі абмяняліся падарункамі. Фэдэральны канцлер уручыў Аляксандур Лукашэнку новыя лыжы, бо «ведае ягоную прыхільнасьць да спорту».

Аляксандар Лукашэнка прэзэнтаваў Сэбастыяну Курцу іконы з выявай Соф’і Слуцкай.

Раней Свабода падлічыла, колькі каштуе спартовае абсталяваньне Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна, калі яны сустракаліся ў Сочы.

Пасьля Аляксандар Лукашэнка выказаўся з гэтай нагоды і заявіў, што «ягонае абсталяваньне — падарункі розных кампаніяў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG