Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Зяленскага патлумачыў, што зробіць, калі іх кандыдат ня ўвойдзе ў другі тур


Уладзіміер Зяленскі
Уладзіміер Зяленскі

У штабе кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Зяленскга гатовыя абскардзіць вынікі першага тура выбараў прэзыдэнта Ўкраіны. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі заявіў кіраўнік перадвыбарчага штаба Зяленскага Іван Баканаў.

Ён запэўніў, што для гэтага ў штабе ёсьць выдатная каманда, якая ўжо ўдзельнічала ў абскарджаньні вынікаў выбараў у 2004 годзе.

«Сацыялёгія на сёньняшні дзень такая, што калі мы ня выйдзем у другі тур, то, на нашу думку, гэта будзе сьведчыць аб маштабных фальсыфікацыях, але мы спадзяемся, што такога ня будзе», — дадаў Баканаў.

Аднак ён спадзяецца, што «ўзровень грамадзтва вырас» і таму масавых фальсыфікацыяў ня будзе.

«Але маніпуляцыі, вядома ж, чакаюцца. Гэта чэргі на выбарчых участках, тыя фэйкі, якія запускаюцца, напрыклад, пра прысутнасьць ваенкамаў на выбарчых участках», — адзначыў Баканаў.

Выбары прэзыдэнта Ўкраіны адбудуцца 31 сакавіка. У выпадку неабходнасьці другі тур павінен адбыцца 21 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG