Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю пра барацьбу зь фінансаваньнем тэрарызму


Паседжаньне Рады Бясьпекі ААН, архіўнае фота
Паседжаньне Рады Бясьпекі ААН, архіўнае фота

Краіны, якія адмовяцца выконваць рэзалюцыю, могуць апынуцца пад міжнароднымі санкцыямі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Рада Бясьпекі ААН 28 сакавіка аднагалосна прыняла першую ў гісторыі рэзалюцыю, якая абавязвае ўсе дзяржавы — чальцы ААН прыняць законы аб барацьбе зь фінансаваньнем тэрарызму.

Цяпер, на думку экспэртаў, амаль 70% дзяржаў, якія ўваходзяць у ААН, ня робяць неабходных захадаў супраць асобаў і кампаній, якія забясьпечваюць тэрарыстам доступ да грошай.

Прынятая рэзалюцыя патрабуе, каб усе дзяржавы прызналі збор сродкаў або фінансавых рэсурсаў для дапамогі тэрарыстычным групоўкам або тэрарыстам-адзіночкам сур’ёзным крымінальным злачынствам. У рэзалюцыі таксама зьмяшчаецца заклік да стварэньня спэцыяльных падразьдзяленьняў для барацьбы з гэтай зьявай у рамках нацыянальных спэцслужбаў.

Супраць дзяржаў, якія адмовяцца выканаць гэтыя патрабаваньні, могуць быць уведзеныя міжнародныя санкцыі.

Кіраўнік Контратэрарыстычнага ўпраўленьня ААН Уладзімір Варанкоў заявіў, што рэзалюцыю прынялі ў «вырашальны момант». Паводле яго, тэрарысты атрымліваюць доступ да грошай з дапамогай як легальных, так і нелегальных каналаў, у тым ліку дзякуючы наркагандлю, продажу будматэрыялаў і патрыманых аўтамабіляў.

У рэзалюцыі ААН маецца заклік да краінаў-удзельніц спыніць выплаты выкупаў выкрадальнікам людзей. Гэтыя злачынствы сталі, у прыватнасьці, асноўнай крыніцай фінансаваньня «Ісламскай дзяржавы» ды іншых тэрарыстычных груповак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG