Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмяротнасьць ад тэрарызму ў сьвеце скарацілася на 27%


Дасьледаваньне Global Terrorism Index 2018, Інстытут эканомікі і міру
Дасьледаваньне Global Terrorism Index 2018, Інстытут эканомікі і міру

Колькасьць сьмерцяў праз атакі тэрарызму зьніжаецца трэці год запар. Большасьць тэрактаў адбываецца ў краінах, дзе высокі ўзровень узброенага гвалту.

Паводле штогадовага дакладу Global Terrorism Index, сьмяротнасьць ад тэрарызму ў сьвеце ў 2017 годзе скарацілася на 27% у параўнаньні з 2016 годам. Зьвесткі публікуе аўстралійскі дасьледчы цэнтар Інстытут эканомікі і міру(IEP).

Пры гэтым тэрарызм застаецца сур’ёзнай пагрозай, зазначаюць аўтары дакладу. Паводле дасьледаваньня, большасьць тэрактаў адбывалася ў краінах, дзе частыя выпадкі ўзброенага гвалту.

На долю дзесяці краінаў прыйшлося 84% ахвяраў тэрору ў сьвеце. Гэта Аўганістан, Ірак, Нігерыя, Самалі, Сырыя, Пакістан, Эгіпет, Конга, ЦАР і Індыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG