Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у небе Беларусі расстралялі двух грамадзян ЗША, якія набліжаліся да расейскай вайсковай базы


Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі. Цяперашні выпуск падкасту «Пад Лукашэнкам» прысьвечаны трагічнаму здарэньню пад Бярозай.

12 верасьня 1995 году пад Бярозай на загад камандуючага супрацьпаветранай абаронай РБ генэрала Валерыя Кастэнкі быў расстраляны паветраны шар з двума спартоўцамі — грамадзянамі ЗША, якія ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах «Гардон — Бэнэт 95». Абодва спартоўцы загінулі.

Пра падкаст. Сьцісла:

  • Беларускі бок 24 гадзіны не паведамляў амбасадзе ЗША пра здарэньне.
  • Лукашэнка заявіў, што вайскоўцы дзейнічалі правільна.
  • Прадстаўнікі ЗША і заходнія спартоўцы абверглі сьцьвярджэньні тагачаснага прадстаўніка Рады бясьпекі Юрыя Сівакова, што нібыта шар быў непрыкметны і пасадзіць яго магчымасьці не было.
  • Дастаткова было адной кулі, каб прабіць абалонку шара, і ён мякка апусьціўся б на зямлю.
  • Урад Беларусі патлумачыў, што шар быў зьбіты таму, што «набліжаўся да дысьлякацыі ракетных частак стратэгічнага прызначэньня».
  • БНФ прыняў заяву, у якой гаварылася: «Мы са зьдзіўленьнем даведаліся аб знаходжаньні ў раёне трагічнага выпадку „дысьлякацыі частак ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня“. На тэрыторыі Беларусі такіх войскаў ужо не павінна быць».
  • Станіслаў Шушкевіч сказаў, што «шар ляцеў да расейскіх базаў. Жаданьне зрабіць прыемнае нашаму ўсходняму суседу, жаданьне разьбіць лоб перад Масквой».
  • Удава аднаго з забітых пілётаў паведаміла Радыё Свабода, што ніякіх прабачэньняў ад уладаў Беларусі яна не атрымала.

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у кожны момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабода можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыяплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць (у нас іх ужо 15), і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у кожны зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў наступных мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG