Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін 26 сакавіка абмеркавалі стасункі Беларусі і Расеі падчас тэлефоннай размовы.
Палата абшчын парлямэнту Вялікабрытаніі вечарам 25 сакавіка прагаласавала за тое, каб забраць ад ураду Тэрэзы Мэй паўнамоцтвы вызначаць, якім будзе Брэксыт (выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ) і калі і на якіх умовах ён адбудзецца.
Лідэры беларускай апазыцыі зьвярнуліся да прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага з просьбай падтрымаць інтэрнэт-партал сharter97.org, рэдакцыя якога месьціцца ў Варшаве.
Украінскія і беларускія актывісты ды добраахвотнікі зладзілі каля амбасады Беларусі ў Кіеве акцыю салідарнасьці з затрыманымі у Менску ў Дзень Волі.
Тэлеканал АНТ апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, дзе Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся зьняць з пасадаў «усіх вінаватых» у кепскіх умовах у кароўніку аграхолдынгу «Купалаўскае» Шклоўскага раёну.
Былы саўладальнік расейскай нафтавай карапарацыі ЮКОС і грамадзкі дзяяч Леанід Неўзьлін на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пракамэнтаваў выказваньне Аляксандра Лукашэнкі
«Вінаваты — кайданкі і адразу ў сьледчы ізалятар». «Навокал могілкі — што на вуліцы, што пад дахам».
Афіцыйныя выданьні праігнаравалі канцэрты ў Горадні і Менску, а таксама хапун 25 сакавіка.
Грамадзкую актывістку Ніну Багінскую 25 сакавіка два разы затрымлівала міліцыя, але пратаколу на яе ня склалі.
«Калі чалавек не разумее, што гэта Асьвенцім, а вы яго ставіце кіраўніком холдынгу, я вас наагул не разумею».
Трое расейскіх вайскоўцаў загінулі ў Сырыі ў канцы лютага «пасьля нападу тэрарыстаў», паведамілі 26 сакавіка ў Мінабароны РФ. Іх целы даставілі ў Расею.
Міністэрства абароны Злучаных Штатаў вылучыла 1 млрд даляраў на будаўніцтва 91-кіламетровага ўчастку сьцены на мяжы з Мэксікай.
«Наперадзе другія Эўрапейскія гульні, на якія прыедуць госьці з многіх краін, у якіх ёсьць такая традыцыя. Што мы ім хочам паказаць? Пустую вуліцу з гранітнай пліткай і 623 слупкі?»
На сёньня тры краіны Эўразьвязу афіцыйна запрасілі зь візытам Аляксандра Лукашэнку: Аўстрыя, Латвія і Польшча. Але пакуль ніводны з гэтых візытаў афіцыйна не пацьверджаны.
Сэрыя гутарак Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія выбіраюць сабе прэзыдэнта і царкву: Маскоўскага патрыярхату ці ўкраінскую аўтакефальную.
Агенцтва супрацьракетнай абароны ЗША заявіла, што пасьпяхова правяло выпрабаваньні.
ЗША ня будуць стаяць у баку ў той час, як Расея абвастрае напружанасьць у Вэнэсуэле. Такое папярэджаньне зрабіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо падчас тэлефоннай размовы зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым 25 сакавіка.
А 21-50 25 сакавіка ў Менску схапілі жанчыну, якая ішла па праспэкце Незалежнасьці зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Сьвяткаваньне 23 і 24 сакавіка, спроба сьвяткаваньня і хапун 25-га. Што было, з фота і відэа.
Больш за 10 чалавек затрыманыя 25 сакавіка ў цэнтры Менску. На Кастрычніцкай плошчы затрымалі палітыкаў Віталя Рымашэўскага і Мікалая Казлова, а таксама людзей, якія хадзілі з нацыянальнай сымболікай, ці размаўлялі з журналістамі.
А 21-й гадзіне 25 сакавіка з Цэнтральнага РУУС вызвалілі васьмёх затрыманых на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Такі вынік апытаньня, якое правёў 14–22 сакавіка Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі — адзін з самых уплывовых і аўтарытэтных дасьледчых цэнтраў Украіны.
Двух менчукоў, якія вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі з вокнаў кватэраў у цэнтры Менску, папрасілі іх зьняць. Яны зьнялі.
Вольскі, Варашкевіч, Вайцюшкевіч і Аракелян анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца па пешаходных вуліцах, могуць мець пры сабе музычныя інструмэнты.
Рада мусульманскай веры ў Францыі падала ў суд на Facebook і YouTube за прамую трансьляцыю, якую вёў Брэнтан Тарант, які расстраляў мячэці ў Крайстчэрчы.
Гомельскі грамадзка-палітычны цэнтар «Палеская, 52» адзначыў 101-я угодкі незалежнасьці БНР і Дзень Волі.
Такая норма запісаная ў зьменах і дапаўненьнях да закону Рэспублікі Беларусі «Аб палітычных партыях».
Зьмітра Дашкевіча 25 сакавіка не прывезьлі ў суд. Увесь дзень Наста Дашкевіч, жонка экс-старшыні Маладога фронту, прачакала мужа каля суду Цэнтральнага раёну.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў дэклярацыю, у якой прызнаецца сувэрэнітэт Ізраілю над Галянскімі вышынямі.
Сёньня адбылася сустрэча пасла РФ у Беларусі Міхаіла Бабіча з эканамістам, грамадзкім дзеячом Яраславам Раманчуком.
Увечары 25 сакавіка ў цэнтры Менску затрымалі мінімум 12 чалавек чалавек. Цягам дня ў цэнтры гораду стаялі аўтазакі, вуліцы патрулявалі сілавікі.
Ніякіх акцыяў на дзень або вечар 25 сакавіка ў Менску не анансавалі, але ў цэнтры сталіцы дзяжураць аўтазакі і «людзі ў цывільным». Лявон Вольскі зь сябрамі зьбіраюцца тым часам прагуляцца з музычнымі інструмэнтамі па пешаходных вуліцах.
На сьвята Дня волі беларусы ў Празе, як заўсёды, ускладалі кветкі да магілаў старшыняў Рады БНР Пётры Крачэўскага і Васіля Захаркі ды іншых дзеячаў — у тым ліку да магілы Міколы Вяршыніна.
Ніякіх акцыяў на дзень або вечар 25 сакавіка ў Менску не анансавалі, але ў цэнтры сталіцы дзяжураць аўтазакі і «людзі ў цывільным». Лявон Вольскі зь сябрамі зьбіраліся прагуляцца з музычнымі інструмэнтамі па пешаходных вуліцах.
Як растлумачыла Алена Талстая, яна прыкавала сябе кайданкамі да слупа, бо «Дзень Волі — у няволі», акцыя — адказ на затрыманьні 24 сакавіка. Актывістку затрымалі.
Сёньня адбылася сустрэча пасла РФ у Беларусі Міхаіла Бабіча з эканамістам, грамадзкім дзеячом Яраславам Раманчуком. Паводле Раманчука адной з тэмаў размовы была яго нядаўняя публікацыя ў «Беларускім партызане»: «Романчук о российском "мы вас кормим": Это ложь!».
Просяць не называць Кіеўскі сквэр «нягоднай пляцоўкай».
Цягам 25 сакавіка ў цэнтры Менску стаяць аўтазакі, вуліцы патрулююць супрацоўнікі міліцыі.
Брата Віталя Рымашэўскага дапытваюць як сьведку па справе забойства ў 1989 годзе. Яму тады было 8 гадоў.
Вядомага віцебскага апазыцыйнага актывіста Барыса Хамайду міліцыя затрымала і склала пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня.
Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Беларусі Станіслаў Зась заявіў 25 сакавіка, што ў Беларусі варта стварыць сыстэму грамадзкага кантролю за інтэрнэт-мэдыя на расейскі ўзор і залучаць валянтэраў для выяўленьня сайтаў і публікацый з забароненай інфармацыяй.
Пэтыцыя з просьбай да брытанскага ўраду скасаваць дзеяньне артыкулу 50 і перагледзець пляны выхаду з Эўразьвязу набрала больш за 5 млн подпісаў пасьля масавай дэманстрацыі ў Лёндане 23 сакавіка, паведамляе The Guardian.
Дзяржсакратар Савету бясьпекі Станіслаў Зась патлумачыў Tut.by, навошта Беларусі асобны дакумэнт, ці сумяшчальны інфармацыйны нэўтралітэт і саюз з Расеяй і чаму беларуская мова названая фактарам бясьпекі дзяржавы.
Генэральны пракурор ЗША Ўільям Бар праінфармаваў заканадаўцаў, што расьсьледаваньне спэцпракурора Мюлера ў справе падазрэньня аб умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары 2016 году ў ЗША ня выявіла фактаў парушэньня закону прэзыдэнтам Трампам.
«Ну навошта? Ну навошта гэта рабіць? Навошта было затрымліваць Дашкевіча? Асабліва цяпер, калі трэба паказаць, прадэманстраваць нацыянальную еднасьць, кансалідацыю і ўлады і апазыцыі на грунце абароны сувэрэнітэту?»
Традыцыйна ў Дзень Незалежнасьці праскія беларусы ўшаноўваюць прэзыдэнтаў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і іншых беларускіх палітычных і культурных дзеячоў, пахаваных у Празе.
У сталіцу Вэнэсуэлы Каракас напярэдадні прыбылі два самалёты Міністэрства абароны Расеі — Іл-62 і адзін з найбуйнейшых транспартных самалётаў у сьвеце Ан-124. У сеціве зьявіліся фатаграфіі і відэа зь лётнага поля.
Больш за 8 700 чалавек былі затрыманыя на акцыях «жоўтых камізэлек» ад самай першай акцыі пратэсту 17 лістапада 2018 году. У справах каля 2 тысяч зь іх былі вынесеныя абвінаваўчыя прысуды.
Зорка папулярнага расейскага тэлешоў «Comedy Club» Андрэй Скараход разьмясьціў у Інстаграме віншаваньне з Днём Волі.
Загрузіць яшчэ