Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон: Расея можа зьвярнуцца да ядзернай зброі для хуткіх перамогаў над слабейшымі суседзямі


Расейскі самалёт МіГ-
Расейскі самалёт МіГ-

У Пэнтагоне лічаць, што мадэрнізацыя ўзброеных сілаў Кітаю і Расеі дазваляе ім дзейнічаць хутка, каб паставіць ЗША перад фактам.

Расейскія вайсковыя стратэгі сур'ёзна вывучаюць магчымасьць ужываньня ядзернай зброі ў абмежаваных ваенных канфліктах, папярэдзіў высокапастаўлены амэрыканскі генэрал Кертыс Скапароці.

«Я думаю, што гэта частка расейскай дактрыны ды іхнага спосабу вядзеньня вайны, калі хочаце», — заявіў камітэту Палаты прадстаўнікоў у пытаньнях узброеных сілаў кіраўнік Эўрапейскага камандаваньня ЗША і галоўны вайскавод сілаў NATO ў Эўропе Кертыс Скапароці.

Гэтым ён адкідае здагадкі, што Расея распрацоўвае падобнае ўзбраеньне выключна для таго, каб устрывожыць Пэнтагон, які плянуе мадэрнізаваць ядзерныя сілы ЗША з улікам новых пагрозаў.

Прадстаўнікі Пэнтагону лічаць, што Расея, якая ня можа канкураваць з амэрыканскімі вайскоўцамі ў працяглым канфлікце з ужываньнем звычайных відаў зброі, разважае аб выкарыстаньні ядзернай зброі для хуткіх перамогаў над слабейшымі суседзямі, перш чым могуць умяшацца амэрыканскія войскі.

«Эскаляцыя з мэтай дамінаваць — вось як яны глядзяць на гэта, — заявіў Скапароці заканадаўцам. — І калі вы пагледзіце на мадэрнізацыю іхных сыстэмаў зброі сёньня, то, думаю, заўважыце, як яны могуць выкарыстоўвацца менавіта для гэтых мэтаў пры пэўнай эскаляцыі».

З гэтым пагадзілася цывільная калега Скапароці, адзначыўшы, што кітайскія вайсковыя стратэгі распрацавалі аналягічную тэорыю перамогі ў канфліктах. Абедзьве дзяржавы імкнуцца падвесьці ЗША да складанай дылемы.

«Мадэрнізацыя ўзброеных сілаў Расеі і Кітаю, у спалучэньні з праблемамі часу і адлегласьці, зь якімі мы сутыкаемся, даюць гэтым субʼектам магчымасьць дзейнічаць хутка, выкарыстоўваць тое, што звычайна называюць сцэнаром зьдзейсьненага факту, – заявіла выканаўца абавязкаў памочніка міністра абароны ў пытаньнях міжнароднай бясьпекі Кэтрын Ўілбарджэр. — Калі стане ясна, што выконваецца такі сцэнар, то ЗША апынуцца ў неспрыяльнай сытуацыі, калі ім прыйдзецца рэагаваць так, што гэта можа разглядацца як эскаляцыя канфлікту, а гэта вельмі праблематычнае разьвіцьцёпадзеяў пры канфрантацыі зь ядзернымі дзяржавамі».

​Расея падмацоўвае гэтую стратэгію «актыўнымі запасамі, якія складаюцца з прыкладна 2 тысяч» збраёўных сыстэмаў, здольных дастаўляць «нестратэгічную», гэта значыць параўнальна невялікую ядзерную зброю, зазначыў Скапароці.

«Расейскія запасы нестратэгічнай ядзернай зброі выклікаюць заклапочанасьць, бо яны падтрымліваюць аблудную перакананасьць Масквы ў тым, што абмежаванае ўжываньне першымі ядзернай зброі, магчыма, маламагутнай, дасьць Расеі сілавую перавагу ў крызісах і на ніжэйшых узроўнях канфлікту», — сказаў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG