Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая краіна расьсьледуе ўмяшаньне Расеі ў выбары


Чарга на выбарчы ўчастак у Інданэзіі. Архіўнае фота
Чарга на выбарчы ўчастак у Інданэзіі. Архіўнае фота

У Інданэзіі перад прэзыдэнцкімі выбарамі павялічылася колькасьць кібэратакаў на базу дадзеных выбарнікаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік генэральнай выбарчай камісіі Інданэзіі Арыф Будыман. Частку атакаў, паводле яго словаў, ажыцьцяўляюць хакеры з Расеі і Кітаю, паведамляе агенцтва Bloomberg. Распачата расьсьледаваньне.

Кіраўнік камісіі сьцьвярджае, што атакі зьдзяйсьняюцца амаль кожную гадзіну. Хакеры ствараюць так званых «прывідных» выбарнікаў і падробленыя дакумэнты, якія сьцьвярджаюць асобу. Кіраўнік камісіі адзначыў, што застаецца незразумелым, спрабуюць хакеры такім чынам сарваць выбары ці дапамагчы аднаму з кандыдатаў.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў абверг абвінавачаньні аб умяшаньні ў выбарчы працэс у Інданэзіі. «Расея ня ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў, тым больш у электаральныя працэсы», — заявіў Пяскоў.

Прэзыдэнцкія выбары ў Інданэзіі назначаныя на 17 красавіка. У іх бярэ ўдзел цяперашні кіраўнік дзяржавы Джок Відода, які хоча перавыбрацца на другі тэрмін.

Расею неаднаразова абвінавачвалі ва ўмяшаньні ў выбары іншых дзяржаваў. У ЗША расейскае ўмяшаньне ў выбары 2016 году расьсьледуе спэцпракурор Робэрт Мюлер. Масква лічыць абвінавачаньні ілжывымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG