Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным адбылася 28 сакавіка. Сайт прэзыдэнта Расеі паведамляе, што размова адбылася зь ініцыятывы кіраўніка Беларусі.
Суд у Маскве завочна абвінаваціў ва ўзбуджэньні нянавісьці і варожасьці ўкраінскага пранкера Мікіту Кувікава, вядомага пад псэўданімам Яўген Вальноў. Яго аб’явілі ў міжнародны вышук, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».
Улады Шатляндыі затрымалі былога міністра адукацыі Каталёніі Клару Пансаці. Сёньня ж у Эдынбургу адбыліся папярэднія слуханьні аб экстрадыцыі Пансаці ў Гішпанію.
Прайшло тры дні з моманту пажару ў Кемерава, але дзясяткі людзей яшчэ не атрымалі адказу на пытаньне, ці знойдзеныя целы іх родных і блізкіх.
Супрацоўнікі АМАПу затрымалі каля 20-ці жыхароў падмаскоўнага гораду Каломна падчас акцыі супраць завозу сьмецьця з Масквы на палігон «Валовічы». Жыхары Каломны, пратэстуючы супраць працы палігону цьвёрдых бытавых адкідаў, перакрылі дарогу сьмецьцявозаў.
Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што Крэмль найбольш баіцца адзінай пазыцыі Захаду пры супрацьстаяньні з Расеяй. Такую пазыцыю Юшчанка выказаў у інтэрвію брытанскаму тэлеканалу Sky News, якое ён даў разам са сваёй жонкай Кацярынай.
Сацыяльная сетка Facebook апублікавала інфармацыю аб новых функцыях, з дапамогай якіх можна будзе зрабіць свой рахунак больш бясьпечным. Абнаўленьні зьявіліся пасьля таго, як сацсетку абвінавацілі ў незаконнай перадачы пэрсанальных дадзеных Cambridge Analytica. Запіс апублікаваная ў блогу кампаніі.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі выпусьціў новую кнігу — «Лісты салідарнасьці». За два з паловай гады, калі палітвязень адбываў пакараньне ў Бабруйскай калёніі, ён сам напісаў на волю больш за тысячу лістоў, а атрымаў у 20 разоў болей.
Дональд Трамп чакае сустрэчы з лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ыном. Пра гэта прэзыдэнт ЗША напісаў у Твітэры пасьля візыту паўночнакарэйскага лідэра ў Пэкін.
У Крамлі назвалі некарэктным пытаньне пра прэтэнзіі праз пажар, у якім загінулі больш за 60 чалавек, да губэрнатара Кемераўскай вобласьці Амана Тулеева. Хоць у іншых краінах пасьля падобных трагедыяў звальняліся ня толькі губэрнатары, у адстаўку сыходзілі цэлыя ўрады.
Канкрэтныя ўказаньні насельніцтву, што рабіць і як ратавацца пры аварыі, у гэтым дакумэнце не прапісаныя.
У Беларусі абвясьцілі жалобныя захады ў сувязі з трагедыяй у расейскім Кемераве, дзе ў выніку пажару ў гандлёвым цэнтры загінулі ня менш за 64 чалавекі. Афіцыйная агульнанацыянальная жалоба не абвяшчалася, але захады тыя самыя.
З пачатку ваенных дзеяньняў на Данбасе загінулі 242 дзіцяці, заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Паромная пераправа часова заменіць пантонны мост і катэры для перавозкі людзей і велікагрузнага транспарту цераз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне.
Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу адносна ўкраінскага пранкера Мікіты Кувікова, вядомага пад псэўданімам Яўген Вальноў.
Непрыкметны пункт у законе аб выдатках фэдэральнага ўраду, які быў прыняты на мінулым тыдні, забараняе перадачу амэрыканскай зброі ультранацыяналістычнаму ўкраінскаму апалчэньню, якое адкрыта прымае ў свае шэрагі нэанацыстаў.
Фатаздымак з Дня Волі, які за адзін дзень набраў больш за 7 тысяч падабаек на Instagram.
У Мэлітопалі Запароскай вобласьці на базе пачатковай школы № 17 адкрылася кляса па вывучэньні беларускай мовы.
Па сьмерці Уга Чавэса — больш жалобы, чым па трагедыі на Нямізе і тэракце на «Кастрычніцкай» разам узятых.
У Беластоку зьявілася плошча Кароны Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Пра гэта ў сваім Твітары паведаміў адзін зь ініцыятараў ушанаваньня ВКЛ, беластоцкі гарадзкі актывіст Радэк Пуська.
Праваахоўнікі ў Беларусі сабралі матэрыялы дасьледчых праверак для далейшага завядзеньня крымінальных спраў на пяцёх грамадзянаў краіны, якія бралі ці бяруць удзел у ваенных дзеяньнях ва Ўкраіне і неўзабаве зьбіраюцца вярнуцца на радзіму.
Ураджэнка Магілёву Настасься Алейнікава, якая больш за 10 гадоў жыве і працуе ў Празе, атрымала перамогу ў прэстыжным нацыянальным конкурсе Czech Grand Design і ўганараваная тытулам гранд-дызайнэркі году.
«Брэксыт» ніколі не здарыўся б, калі б ня ўцечка дадзеных карыстальнікаў Facebook, да якой датычная кампанія Cambridge Analytica. Такую заяву зрабіў былы супрацоўнік кампаніі Крыстафэр Ўайлі.
Суд у Чарнігаве перанёс на 5 красавіка чарговае падрыхтоўчае паседжаньне ў разглядзе справы грамадзяніна Беларусі Юрыя Палітыкі, які абвінавачваецца ў зборы сакрэтнай інфармацыі ва Ўкраіне на карысьць замежнай дзяржавы.
Ці могуць бацькі складаных падлеткаў і маладых людзей стаць часткай вырашэння праблемы расстрэлаў у амерыканскіх школах?
У Беларусі зьмяняюцца правілы паляваньня і вядзеньня паляўнічай гаспадаркі. «Новыя правілы больш лібэральныя і спрошчаныя», — сказаў журналістам 27 сакавіка першы намесьнік міністра лясной гаспадаркі Аляксандар Кулік.
Беларусы выказваюць спачуваньне сваякам ахвяраў трагедыі ў гандлёвым цэнтры расейскага гораду Кемерава.
Дысцыплінарным спагнаньнем за незапоўнены журнал і пагрозай не працягнуць кантракт скончыўся выступ на менскім Сьвяце незалежнасьці для кіраўніцы вулічнага тэатру «Вір» Ганны Несьцеравай.
Беларусы Швайцарыі наладзілі шпацыр на адну з горных вяршынь, дзе ў гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ўстанавілі бел-чырвона-белы сьцяг.
За падзеі 25 сакавіка суды караюць і тых, хто на сьвяткаваньне ня трапіў: адны аштрафаваныя, іншыя чакаюць судовага выраку.
У гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі больш за паўсотні беларусаў зь Філядэльфіі, Нью-Джэрсі, Вірджыніі і Вашынгтону сабраліся каля манумэнту Свабоды ў Філядэльфіі.
Фактычна гэта тое самае: звальненьне, адкладзенае крыху на пазьней, але непазьбежнае.
Мікола Качурэц і Андрусь Кешанюк атрымалі штрафы паводле артыкулаў 23.34 і 23.4 адміністратыўнага заканадаўства — за «незаконнае пікетаваньне» і за «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі».
Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да кампаніі Facebook пасьля таго, як зьявілася інфармацыя аб уцечцы асабістых дадзеных карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.
Адзін з арганізатараў менскага «Сьвята Незалежнасьці» Павал Белавус — дырэктар крамы беларускага адзеньня і сувэніраў Symbal.by — кажа Свабодзе, што для камэрцыйнай кампаніі ўдзел у імпрэзе быў выгадны.
У Дзень Волі сацыяльныя сеткі напоўнілі дзясяткі тысяч фота і відэа ўдзельнікаў сьвяткаваньняў. Свабода сабрала здымкі беларусаў, якія адзначылі стагодзьдзе БНР у незвычайных для гэтага сьвята месцах.
Актывіста Зьмітра Паліенку, які адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі, пераводзяць у шпіталь пры Жодзінскім сьледчым ізалятары. Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказала актывістка Марына Насенка, якая рэгулярна лістуецца з палітвязьнем.
Міліцыя абвінавачвае іх у «пераходзе дарогі з парушэньнем правілаў, непадпарадкаваньні міліцыі».
Ачаг узгараньня ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня» пакуль не ўстаноўлены. Ход ратавальных працаў ўскладняе моцнае задымленьне.
У судзе Ленінскага раёну Берасьця пачаўся працэс над блогерам Сяргеем Пятрухіным, затрыманым у пятніцу, 23 сакавіка. Аднак Пятрухін заявіў хадайніцтва аб адвакаце, таму паседжаньне перанесьлі на 29 сакавіка, 9.30.
Вязень Магілёўскай папраўчай калёніі Пятро Кучура просіць выклікаць у папраўчую ўстанову супрацоўнікаў пракуратуры і Сьледчага камітэту.
Пэнсіянэрку Ніну Багінскую трымалі ў міліцыі 9 гадзін, каб яна ня трапіла на дазволенае ўладамі сьвяткаваньне 100-годзьдзя незалежнасьці БНР.
У Боткінскай лякарні ў Маскве памёр Сяргей Маўродзі — заснавальнік фінансавай піраміды «МММ». Яму было 62 гады.
Паэта і палітыка Ўладзімера Някляева затрымалі 21 сакавіка, калі ён выйшаў з дому, каб ісьці да доктара. Пасадзілі ў турму на Акрэсьціна — маўляў, не адбыў 10 сутак арышту. Пратрымалі да вечара 25 сакавіка і нечакана вызвалілі.
Пры пажары ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве загінулі 64 чалавекі. Пра гэта заявіў кіраўнік МНС Расеі Ўладзімір Пучкоў, дадаўшы, што гэта канчаткова лічба. Целы шасьцярых застаюцца пад заваламі.
Арганізатары менскага «Сьвята Незалежнасьці» адсыпаюцца зранку 26 сакавіка пасьля трох тыдняў напружанай працы. Першым прачнуўся блогер і фатограф Антон Матолька.
Тыдні ў намётах на вуліцы, бязь лекаў і амаль задарма. Як праходзіць мабілізацыя ў Беларусі і чаму ад яе вызваляюць дэпутатаў парлямэнту, настаўнікаў і жывёлаводаў.
Да 53 чалавек узрасла колькасьць загінулых пры пажары ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў расейскім горадзе Кемерава 25 сакавіка, паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС са спасылкай на дадзеныя апэратыўнага штабу.
У Ватыкане прайшлі ўрачыстасьці ў сувязі з Пальмавай нядзеляй і каталіцкім Сусьветным днём моладзі.
Поўны тэкст звароту ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятланы Алексіевіч да суайчыньнікаў з нагоды 100-годзьдзя БНР.
Загрузіць яшчэ