Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прыспушчаныя дзяржаўныя сьцягі ў сувязі з трагедыяй у Кемераве. ФАТАФАКТ


Сьцяг на будынку Менскага абласнога выканаўчага камітэту

У Беларусі абвясьцілі жалобныя захады ў сувязі з трагедыяй у расейскім Кемераве, дзе ў выніку пажару ў гандлёвым цэнтры загінулі ня менш за 64 чалавекі. Афіцыйная агульнанацыянальная жалоба не абвяшчалася, але захады тыя самыя.

На даручэньне Аляксандра Лукашэнкі 28 сакавіка ў Беларусі прыспушчаныя дзяржаўныя сьцягі над дзяржаўнымі ўстановамі. У рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ скасаваная трансьляцыя забаўляльных перадачаў. Таксама рэкамэндавана ўстрымацца ад забаўляльных мерапрыемстваў, у тым ліку тых, што праводзяцца ў грамадзкіх месцах.

Як беларускія ўлады рэагавалі на трагедыі маштабу кемераўскага пажару

Будынак Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Будынак Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Рэзідэнцыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Рэзідэнцыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства замежных спраў Беларусі
Міністэрства замежных спраў Беларусі
Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт
Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG