Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНС Расеі назвала канчатковую лічбу ахвяр пажару ў Кемераве


Пры пажары ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве загінулі 64 чалавекі. Пра гэта заявіў кіраўнік МНС Расеі Ўладзімір Пучкоў, дадаўшы, што гэта канчаткова лічба. Целы шасьцярых застаюцца пад заваламі.

Больш за 40 чалавек пацярпелі, 10 зь іх застаюцца ў бальніцах горада, зь іх двое цяжкім стане, у тым ліку — адно дзіця. Раней Сьледчы камітэт Расеі паведамляў аб дзевяці загінулых дзецях.

Раней МУС Кемераўскай вобласьці паведамляла, што паліцыя знайшла жывымі пяць чалавек, якія лічыліся зьніклымі бязь вестак. Як высьветлілася, яны не знаходзіліся на месцы трагедыі.

Пажар у гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве пачаўся днём 25 сакавіка. Да раніцы панядзелка пажар быў ліквідаваны, ачагоў адкрытага агню не засталося, пачаўся разбор завалаў. Дах гандлёвага цэнтра абрынулася амаль на ўсёй плошчы пажару, заявілі ў рэгіянальным упраўленьні МНС.

Пакуль няма афіцыйнай інфармацыі аб прычынах пажару. Сярод вэрсій, якія са слоў прадстаўнікоў МНС прыводзілі розныя СМІ — няспраўнасьць электраправодкі, свавольства з агнём, наўмысны падпал. Па сьведчаньнях відавочцаў, пажарная сыгналізацыя не спрацавала, і супрацоўнікі гандлёвага цэнтра самі інфармавалі людзей аб пажары.

Узбуджаная крымінальная справа. Затрыманыя чатыры чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG