Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Радзіма чакае». На 5 беларусаў – удзельнікаў баёў на Данбасе рыхтуюць крымінальныя справы


Ілюстрацыйнае фота

Праваахоўнікі ў Беларусі сабралі матэрыялы дасьледчых праверак для далейшага завядзеньня крымінальных спраў на пяцёх грамадзянаў краіны, якія бралі ці бяруць удзел у ваенных дзеяньнях ва Ўкраіне і неўзабаве зьбіраюцца вярнуцца на радзіму.

Пра гэта ў інтэрвію «Советской Белоруссии» паведаміў палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў, які ўзначальвае Галоўнае ўпраўленьне барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС. Паводле Мікалая Карпянкова, па вяртаньні ў Беларусь на асобаў, якія бралі ўдзел у ваенных дзеяньнях ва Ўкраіне, будуць заведзеныя крымінальныя справы за найміцтва, якое ў Беларусі перасьледуецца паводле закону.

Мікалай Карпянкоў таксама паведаміў іншыя лічбы пра наёмніцтва. Паводле яго, на датычнасьць да найміцтва правяраюць 734 беларускіх грамадзянаў і асобаў без грамадзянства, якія стала жывуць у Беларусі. Зь іх дакладна высьветлена, што 188 чалавек бралі ўдзел у вайне ва Ўкраіне.

З 2017 году праваахоўнікі, якія падпарадкоўваюцца палкоўніку Карпянкову, завялі 10 крымінальных спраў і ўжо прыцягнулі за найміцтва 7 грамадзянаў Беларусі. Таксама выявілі 22 грамадзян Украіны, Расеі і Таджыкістану, якія бралі ўдзел у баях на Данбасе і цяпер пражываюць у Беларусі.

Паводле Мікалая Карпянкова, «вал» беларусаў добраахвотнікаў, якія ехалі ва Ўкраіну, каб ваяваць на розных баках канфлікту, удалося зьменшыць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG