Як беспамылкова трапіць у месцы зьвязаныя з абвяшчэньнем БНР, або на магілу Рамана Скірмунта на Палесьсі ці Міколы Абрамчыка ў Парыжы? У гэтым дапаможа гістарычныя мапа на базе GoogleMaps, якую стварыў менскі блогер.
Адзін зь лідэраў Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч падчас жывой трансьляцыі ў Фэйсбуку абмяркоўвае «усё, што набалела за апошні тыдзень, сьвята БНР і падрыхтоўку да яго», і адказвае на пытаньні гледачоў.
Зноў і зноў думаю пра Анемпадыстава. У маёй вальеры, як я называю кабінэт, тры сталы. Калі пішу гэтыя вечаровыя радкі, Міхал прысутны на ўсіх трох.
Экс-кандыдат у дэпутаты Менскага гарсавету, актывіст руху «За Свабоду», Мікіта Семяненка атрымаў адказ ад старшыні Менскай выбарчай камiсii наконт шматразовага галасаваньня адной асобы на ўчастках Кунцаўшчыны. Камісія прызнала парушэньні, але ня бачыць у гэтым праблемы.
«Гэта зубры, волаты нашай гісторыі»: Георгі Штыхаў быў адным з найбольш аўтарытэтных беларускіх археолягаў. Ягоныя манаграфіі «Старажытны Полацак» і «Гарады Полацкай зямлі» сталі клясыкаю беларускай археалёгіі.
3 сакавіка ў Горадні ў межах фэстывалю моды і прыгажосьці Grodno Fashion Show упершыню ў Беларусі прэзэнтуюць калекцыю адзеньня для людзей з інваліднасьцю. Свабода напярэдадні пагутарыла з удзельнікамі паказу калекцыі — мадэлямі з абмежаванымі магчымасьцямі Дзьмітрыем Грэкавым і Аксанай Якуцэвіч.
Ён быў зоркай расейскіх палітычных ток-шоў. Хадзіў з канала на канал, дзе выступаў у якасьці «нязгоднага» заходняга экспэрта. Крытыкаваў палітыку Крамля і нават пасьпеў пасварыцца і пабіцца з апанэнтамі ў студыі.
Сядзібу Радыё Свабода ў Празе наведаў нямецкі гісторык, прафэсар Гісэнскага ўнівэрсытэту Томас Бон (Thomas Bohn) — аўтар кнігі «Менскі фэномэн. Гарадзкое плянаваньне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасьля Другой сусьветнай вайны»
Аўтар «аповесьці пра Ладуцьку» блогер Павал Сьпірын кажа, што яго выклікаюць у міліцыю з-за фільма «Айчым». Нібыта будуць разьбірацца, ці няма там абразы Лукашэнкі.
Беларускі літаратуразнаўца ўганараваны за навуковыя дасягненьні. Штогадовая прэмія заснаваная ў 2006 годзе ўніверсытэтамі Варшавы, Кракава, Ягелоніі, Вроцлава, Познані і Беластока і знаходзіцца пад ганаровым куратарствам прэзыдэнта Польшчы.
Беларускі археоляг, доктар гістарычных навук Георгі Штыхаў памёр 2 сакавіка ва ўзросьце 90 гадоў.
Тысячы людзей выйшлі 2 сакавіка на мітынгі ў Славаччыне ў памяць пра забітых на мінулым тыдні журналіста Яна Куцяка і яго сяброўку.
Белстат апублікаваў статыстыку па турызму ў Беларусі за 2017 год.
Публікацыя беларускай Свабоды пра японскага мастака ў віцебскай калёніі прызнана найлепшай працай месяца на Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа.
З 1 сакавіка ў Польшчы пачаў дзейнічаць закон, паводле якога, абмяжоўваецца праца гандлёвых сетак і крамаў у нядзелю. Жыхары Горадзеншчыны ўпэўненыя, што ўжо ёсьць спосабы, як гэта абмінуць.
Рэклямныя банэры зьявіліся адразу на некалькіх станцыях, у хуткім часе плякаты з запрашэньнем галасаваць на выбарах прэзыдэнта Расеі могуць зьявіцца ў вагонах мэтро.
Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч праінспэктаваў сельгаспрадпрыемства «Хутар-Агра» у Сьветлагорскім раёне, дзе працуюць былыя асуджаныя, а таксама адпраўленыя ў так званыя лекава-працоўныя прафілякторыі.
У пажары ў наркалягічным цэнтры ў Баку загінулі прынамсі 30 чалавек. Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў Азэрбайджану.
Аляксандра Чычыкава, якую не хацелі пускаць у менскі бар «Туманы», бо ёй, вазочніцы, нібыта было бы там «небясьпечна», напісала зварот у пракуратуру. У бары сьцьвярджаюць, што выбачацца няма за што.
Нямецкая паліцыя арыштавала 29-гадовага грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ва ўзломе сэйфавага сховішча банку Saalesparkasse на ўсходзе краіны.
Сацыяльная сетка Facebook прынесла прабачэньні за тое, што заблякавала фатаграфіі статуэткі эпохі каменнага стагодзьдзя, угледзеўшы ў ёй парнаграфію.
Прадусарка расейскага тэлеканалу «Дождь» Дар’я Жук распавяла аб дамаганьнях з боку дэпутата Дзяржаўнай думы ад ЛДПР Леаніда Слуцкага. Яна адправіла ліст на імя кіраўніка камісіі Думы па этыцы Отары Аршбы з заклікам прыняць захады
У Пэнтагоне заяўляюць, што заявы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб разьвіцьці ядзернай зброі для іх «ня стала сюрпрызам».
Журналіст Аляксандар Пуціла, бацька відэаблогера NEXTA, падтрымлівае сына ў ягонай дзейнасьці і называе перасьлед спробай перакласьці на некага адказнасьць за правалы дзяржаўнай палітыкі.
Закрытую часова з прычыны маразоў і паводкі пераправу цераз Прыпяць аднаўляюць у новым месцы — вышэй па цячэньні, за два кілямэтры ад Турава.
Стваральнікі менскага інтэрнэт-выданьня CityDog адкрылі ў Празе чэскамоўны сайт.
Паліцыя Славаччыны затрымала італьянскага бізнэсмэна Антоніа Вадала ў рамках расьсьледаваньня першай у гісторыі краіны справы аб забойстве журналіста Яна Куцыяка. Разам з прадпрымальнікам у горадзе Міхалаўцэ на ўсходзе краіны былі затрыманыя яго брат Бруна Вадала і кузэн П’етра Катропа.
Беларус Кірыл Якімовіч пачаў свой самотны маратон па замерзлай лаве ў Ісьляндыі. Ён рушыў у шлях зь мясцовасьці Блёндуос на ўзьбярэжжы Паўночнага Ледавітага акіяну. Завяршыць вандроўку Якімовіч зьбіраецца ў Скоўгары на поўдні выспы. Ідзе адзін, зь бел-чырвона-белым сьцягам, які пашыла жонка.
Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны перадалі ў Нацыянальную паліцыю чарговы акт, складзены на грамадзяніна Беларусі за выкарыстаньне забароненай ва Ўкраіне «георгіеўскай» стужкі.
Паводле Лукашэнкі, масты, збудаваныя ў савецкія часы, сапраўды маюць праблемы, але «кепска, што гэта адбылося нечакана».
Маці асуджанага на сьмяротнае пакараньне Ігара Гершанкова мела спатканьне з сынам 22 лютага ў СІЗА № 1 г. Менску на вуліцы Валадарскага і распавяла праваабаронцам, што даведалася ад сына на спатканьні, у тым ліку нібыта пра катаваньні.
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Падпісвайцеся на Падкасты Свабоды.
Маразы апошніх дзён і зьвесткі пра памерлых ад пераахаладжэньня — нагода ўспомніць бяздомнікаў, самую ўразьлівую катэгорыю насельніцтва ў гэтую пару.
У Слоніме асуджаны Ўладзімер Качарга, былы супрацоўнік «Газеты Слонімскай», які пасьля звальненьня з працы ўчыняў несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі рэдакцыі.
Крыптаканфэрэнцыя прайшла 28 лютага ў гатэлі, пабудаваны кампаніяй расейскага мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева. Арганізатарам выступіла расейская кампанія Cryptoevent. Запрошаныя расейскамоўныя экспэрты і бізнэсмэны распавядалі пра крыптавалюты і ICO.
Анастасія Вашукевіч (Насьця Рыбка), якую затрымалі ў Тайляндзе за правядзеньне нелегальнага «сэкс-трэнінгу» разам з Аляксандрам Кірылавым (Алекс Лэсьлі), пасьля суду і адбыцьця пакараньня будзе дэпартаваная ў Беларусь.
У кватэры, дзе падчас выпраў у анэксаваны Крым спыняецца пазаштатны карэспандэнт Радыё Свабода Антон Наўмлюк, невядомыя залілі клеем замок у дзьвярах.
У Славаччыне пасьля забойства журналіста Яна Куцьяка ў адстаўку сышла памочніца прэмʼер-міністра Марыя Трошкава, сакратар Рады бясьпекі Віліам Ясань, а таксама міністар культуры Славаччыны Марэк Мадьярыч.
Кандыдат у прэзыдэнты Расеі Ўладзімір Жырыноўскі ў сераду падчас перадвыбарных дэбатаў у грубай форме абразіў сваю апанэнтку Ксенію Сабчак.
31 студзеня сваю працу ў Беларусі завяршыў пасол Конрад Паўлік. Пра тое, што Конрад Паўлік завяршае сваю дзейнасьць у Беларусі, стала вядома 12 студзеня.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка зацікаўлены ў эфэктыўнасьці, празрыстасьці і выніковасьці расьсьледаваньня справы пра забойства журналіста Паўла Шарамета, які загінуў 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева ў выніку падрыву аўтамабіля.
28 лютага ў Стоўпцах адбылося выязное пасяджэньне з удзелам памочніка прэзыдэнта Беларусі па Менскай вобласьці. Ягонага правядзеньня дамаглася дэпутатка Алена Анісім, якая прадстаўляе ў Палаце прадстаўнікоў Стаўпцоўскую выбарную акругу № 70.
Міжнародны алімпійскі камітэт аднавіў сяброўства Алімпійскага камітэту Расеі ў арганізацыі, паведамляе РБК са спасылкай на члена МАК Шаміля Тарпішчава. Пацьверджаньня гэтай інфармацыі на сайце міжнароднай арганізацыі пакуль няма.
Апошнія 20 гадоў у Расеі суправаджаліся «бясконцым пагаршэньнем чалавечага матэрыялу», заявіў расейскі актор Аляксей Серабракоў тэлеканалу «Настоящее Время».
Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч наведаў XXV Міжнародную кніжную выставу-кірмаш, якая адкрылася сёньня ў Менску.
Грамадзяне Беларусі Аляксандар Кірылаў і Анастасія Вашукевіч, больш вядомыя пад псэўданімамі Алекс Лэсьлі і Насьця Рыбка, папрасілі аб палітычным прытулку ў ЗША.
У Бабруйску кіроўцы прыватных міжгародніх маршрутак адмаўляюцца выяжджаць на лінію. Больш за два дзясяткі мікрааўтобусаў стаяць на пляцоўцы непадалёк ад аўтавакзалу.
Стрыечны брат прэзыдэнта Расеі Ігар Пуцін, як мяркуецца, адмываў грошы праз эстонскае аддзяленьне найбуйнейшага дацкага банка Danske Bank.
Намесьніца галоўнага рэдактара тэлеканалу RTVI Кацярына Катрыкадзэ стала першай журналісткай, якая адкрыта распавяла пра тое, што сем гадоў таму сутыкнулася з дамаганьнямі з боку расейскага дэпутата Леаніда Слуцкага.
Гераіня рэпартажаў Радыё Свабода раскрыла сваё імя і аблічча.
Загрузіць яшчэ