Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы супрацоўнік Cambridge Analytica: «Брэксыту» магло ня быць


Крыстафэр Уайлі
Крыстафэр Уайлі

«Брэксыт» ніколі не здарыўся б, калі б ня ўцечка дадзеных карыстальнікаў Facebook, да якой датычная кампанія Cambridge Analytica. Такую заяву зрабіў былы супрацоўнік кампаніі Крыстафэр Ўайлі.

Ён адзначыў, што кампанія Vote Leave, якая праводзіла інфармацыйную кампанію за выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу, выдаткавала на збор і аналіз дадзеных, а таксама рэкляму нашмат больш сродкаў, чым дазволена. Уайлі падкрэсьліў, што Vote Leave пад прыкрыцьцём падстаўной фірмы інвэставала ў кампанію за «Брэксыт» дадатковыя 700 тысяч эўра. На думку Ўайлі, гэты бюджэт мог згуляць вырашальную ролю на рэфэрэндуме. Брытанскія ўлады правяраюць гэтую інфармацыю.

Са свайго боку, Эўразьвяз запатрабаваў ад кіраўніцтва Facebook на працягу двух тыдняў растлумачыць ролю сацыяльнай сеткі ў скандале з Cambridge Analytica. Як паведамляе агенцтва France Press, Брусэль цікавіцца, ці закранула ўцечка асабістыя дадзеныя эўрапейскіх карыстальнікаў.

У пачатку сакавіка журналісты абвінавацілі брытанскую аналітычную кампанію Cambridge Analytica ў незаконным выкарыстаньні дадзеных карыстальнікаў Facebook падчас выбарчай кампаніі Дональда Трампа. Па дадзеных СМІ, кампанія ўдзельнічала ў больш чым 200 перадвыбарных кампаніях па ўсім сьвеце, у тым ліку ў Нігерыі, Кэніі, Чэхіі, Індыі і Аргентыне. У расьсьледаваньні адзначаецца, што кампанія выкарыстоўвала хабары і распаўсюджвала ілжывую інфармацыю і кампрамат пра кандыдатаў.

Заснавальнік і кіраўнік Facebook Марк Цукэрбэрг апублікаваў заяву з нагоды незаконнага збору асабістай інфармацыі кампаніяй Cambridge Analytica. Ён прызнаў, што яго кампанія нясе адказнасьць за дадзеныя сваіх карыстальнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG