Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Батальён «Азоў» пазбавілі дапамогі ЗША праз нэанацыстаў — The Hill


Непрыкметны пункт у законе аб выдатках фэдэральнага ўраду, які быў прыняты на мінулым тыдні, забараняе перадачу амэрыканскай зброі ультранацыяналістычнаму ўкраінскаму апалчэньню, якое адкрыта прымае ў свае шэрагі нэанацыстаў.

Пра гэта паведаміла газэта The Hill.

Выданьне, якое спэцыялізуецца на працы Кангрэсу, піша, што ў законапраектах аб бюджэце, якія прымаліся апошнія тры гады Палатай прадстаўнікоў, утрымлівалася забарона на перадачу амэрыканскай дапамогі батальёну «Азоў», але гэта пазыцыя кожны раз выключалася перад прыняцьцем бюджэту ў канчатковым варыянце.

У гэтым годзе, аднак, закон аб выдатках у памеры 1,3 мільярда даляраў, падпісаны на мінулым тыдні, прадугледжвае, што «сродкі, якія выдзяляюцца ў адпаведнасьці з дадзеным законам, ня могуць выкарыстоўвацца для перадачы ўзбраеньняў, навучаньня або аказаньня іншай дапамогі батальёну "Азоў"», адзначаецца ў публікацыі.

«Ідэя перавагі белай расы і нэанацысты зьяўляюцца непрымальнымі, і ім няма месца ў нашым сьвеце», — заявіў выданьню кангрэсмэн Ро Ганна, заўзяты крытык аказаньня Ўкраіне дапамогі сьмяротнага характару.

ЗША аказваюць дапамогу і навучаюць украінскіх вайскоўцаў, якія змагаюцца з прарасейскімі сэпаратыстамі з 2014 года. Зь нядаўніх часоў гэтая дапамога ўключае ўзбраеньне. Прыняты бюджэт прадугледжвае вылучэньне 620,7 мільёна даляраў на аказаньне дапамогі Ўкраіне, у тым ліку 420,7 мільёна са сродкаў Дзярждэпартамента, прызначаных для замежных апэрацый, і 200 мільёнаў даляраў са сродкаў Пэнтагона, паведамляе The Hill.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG