Паводле абвінаваўцаў, на Гомельскім мясакамбінаце з сапсаванага мяса рабілі кансэрвы і каўбасы.
Напярэдадні стагодзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі зьявілася сэрыя відэа зь вершамі, прысьвечанымі БНР і незалежнасьці.
«Вы зразумейце, сьвінец можна есьці, як яблык», — супакойвае людзей галоўны інжэнэр кампаніі «АйПаўэр», якая будуе завод па вытворчасьці аўтамабільных акумулятараў.
На вызначанай пляцоўцы, паводле Генэральнага пляну, будаўніцтва аб’ектаў хімічнай прамысловасьці забаронена. Чамусьці ў плянах не разглядаюцца іншыя пляцоўкі — за межамі гораду.
Гэтыя словы належаць пісьменьніку Янку Брылю: маўляў, калі б беларусу загадалі быць беларусам, то гэта быў бы цудоўны беларус. Але каб здарыўся цуд, беларусу не абавязкова загадваць. Усё значна прасьцей.
15 сакавіка ў менскай Галерэі Tut.by будзе прэзэнтаваны беларускамоўны пераклад кнігі аўстрыйскага пісьменьніка Мартына Поляка. Напярэдадні менскай прэзэнтацыі пісьменьнік даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода.
Сёньня быў абнародаваны сусьветны рэйтынг шчасьця ў сьвеце — World Happiness Report. Ён складаецца Інстытутам Зямлі Калюмбійскага ўнівэрсытэту на замову ААН.
«Я не баюся сьмерці, але я не сьпяшаюся паміраць. У мяне ёсьць так шмат таго, што я хачу спачатку зрабіць».
З 7 па 11 сакавіка Беларуская чыгунка перавезла больш за 261 тысячу пасажыраў. У статыстыку ўвайшлі квіткі, прададзеныя ў цягнікі з нумараванымі месцамі, без уліку электрычак і дызэль-цягнікоў.
На сайце міністэрства абароны Расеі запусьцілі галасаваньне за лепшы варыянт назвы для новай расейскай зброі, пра якую Ўладзімер Пуцін казаў падчас нядаўняга пасланьня Фэдэральнаму сходу.
Консул БНР доўгія гады ляжаў на праскіх могілках безыменна, прыкрыты імёнамі дачкі і зяця. Навейшыя спробы знайсьці магілу Міколы Вяршыніна былі беспасьпяховымі, пакуль не зьявіўся дасьледнік, які шукаў ... некага іншага.
У Барысаўскім раённым судзе працягваецца суд над прапаршчыкам Ігарам Хішчанкам, які служыў у 72-м вучэбным цэнтры, што ў мікрараёне Печы.
Расейскія апазыцыйны палітыкі Ільля Яшын і Уладзімір Мілоў у сераду прадставілі даклад «Пуцін. Вынікі. 2018», прысьвечаны эканамічным, сацыяльным і геапалітычным вынікам праўленьня Уладзіміра Пуціна.
Адміністрацыя Горацкай папраўчай калёніі № 9 не дазволіла рэспубліканскай і абласной грамадзкім назіральным камісіям пабачыцца з палітвязьнем Міхаілам Жамчужным.
Канцэрт санкцыянаваны ўладамі, запрошаны гурт N.R.M. зь Пітам Паўлавым.
Толькі за два месяцы 2018 году колькасьць пацярпелых ад сэксуальнага гвалту дзяцей у Беларусі павялічылася амаль у два разы ў параўнаньні зь мінулым годам — выяўлена 113 ахвяраў.
Расейскі бізнэсовец, былы ўладальнік «Евросети» Яўген Чычваркін, які зьехаў у Вялікабрытанію праз крымінальную справу, распавёў Свабодзе, што стаў баяцца за сваё жыцьцё пасьля замаху на былога падвойнага агента Сяргея Скрыпаля.
Бундэстаг Нямеччыны зноў выбраў Ангелы Мэркель на пасаду фэдэральнага канцлера. Яна ўзначаліць нямецкі ўрад чацьвёрты тэрмін запар.
Адна з найбуйнейшых польскіх сацыялягічных лябараторыяў «Цэнтар дасьледаваньня грамадзкай думкі» (CBOS) правяла дасьледаваньне наконт сымпатыяў палякаў да іншых народаў. Беларусы апынуліся ў канцы сьпісу.
Мінулай ноччу непадалёк ад польскіх пахаваньняў на Лычакаўскіх могілках у Львове адбыўся выбух, паведамілі ў дэпартамэнце грамадзянскай абароны Львоўскай аблдзяржадміністрацыі.
Сьведка ў так званай «пензенскай справе» аб удзеле ў «тэрарыстычнай суполцы» Ільля Капусьцін, якога ў студзені затрымалі і катавалі супрацоўнікі ФСБ, зьехаў з Расеі і папрасіў прыстанішча ў Фінляндыі.
Ён пражыў на 50 год больш, чым прагназавалі мэдыкі па выяўленьні ў яго бакавога аміятрафічнага склерозу.
Аб’ектам «творчасьці» невядомых асобаў стаўся аршанскі сябра БХК Васіль Берасьнеў. У сеціве зьявіўся відэаролік зь нібыта «кампраматам» на актывіста, які распаўсюджваюць з фэйкавых акаўнтаў.
13 сакавіка, у дзень нараджэньня палітычнага вязьня савецкага рэжыму 1960–70-х гадоў Сяргея Ханжанкова, у Менску адбылася вечарына яго памяці. На ёй упершыню ўручылі мэдаль імя Ханжанкова.
Мікалай Глушкоў быў блізкім дзелавым партнэрам расейскага алігарха Барыса Беразоўскага. Цела Глушкова знайшлі яго родныя і сябры. Глушкову было 68 гадоў.
У менскім парку імя Янкі Купалы 13 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага знаку ў гонар ідэолягаў беларускай дзяржаўнасьці Антона і Івана Луцкевічаў. Знак паставілі менавіта пад таполяй, якая расла каля дома Луцкевічаў.
Агенты Фэдэральнага бюро расьсьледаваньня (ФБР) ЗША спрабавалі сустрэцца з затрыманай у Тайляндзе Анастасіяй Вашукевіч, вядомай як Насьця Рыбка. Пра гэта са спасылкай на неназванага высокапастаўленага тайскага чыноўніка паведамляе CNN.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне ўзначаліць Джына Гаспэл.
Напярэдадні прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што магчымыя толькі два варыянты: альбо Расея ўжыла супраць Вялікабрытаніі баявое атрутнае рэчыва, альбо Масква настолькі дрэнна кантралюе свае ваенныя распрацоўкі, што яны трапілі ў трэція рукі.
«Мяне прымушалі заставацца абсалютна голым увесь час, хоць у сукамэрнікаў было адзеньне».
У Маскоўскім раённым судзе Менску за ўдзел у зборы подпісаў за адкрыцьцё беларускамоўнага ўнівэрсытэту штрафам на 50 базавых велічынь (1125 рублёў) аштрафаваны актывіст «Маладога фронту» Ягор Сергіенка.
«Палітыка — гэта тая сфэра, дзе мужчыны не праяўляюць такую якасьць, як галянтнасьць, і не прапускаюць жанчын наперад».
«На надвор’е мы паўплываць ня можам, але будзем падладжвацца. Нам будзе ставіць абсталяваньне вельмі сур’ёзная кампанія, якая ставіць на самыя топавыя фэстывалі і канцэрты»
У менскім парку імя Янкі Купалы 13 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага знаку ў гонар ідэолягаў беларускай дзяржаўнасьці Антона і Івана Луцкевічаў. Помнік адкрывала стрыечная пляменніца Луцкевічаў Маргарыта Сяргееўна Пярова.
13 сакавіка, у дзень нараджэньня Сяргея Ханжанкова, рух салідарнасьці «Разам» ладзіць вечарыну памяці палітычнага вязьня савецкага рэжыму 1960-70 гадоў.
Але без захаваньня заробку і толькі да 14 дзён.
У «Сьвята Незалежнасьці» 25 сакавіка зьявіўся генэральны партнэр. Ім стала беларускае незалежнае інфамагенцтва БелаПАН.
У 2017 годзе бацькоўскіх правоў пазбавілі 3072 чалавек, а без апекі бацькоў засталося 3531 дзіця.
Удзельнік Плошчы-2010 Сьвятаслаў Барановіч асуджаны 12 сакавіка на 3 гады калёніі за напад на міліцыянтаў у цывільным падчас менскага «Маршу недармаедаў» у сакавіку 2017 году.
Першай жанчынай-прэзыдэнтам на постсавецкай прасторы была Вайра Віке-Фрэйбэрга. Яна ўзначаліла Латвію ў 1999 годзе і займала гэтую пасаду два тэрміны, да 2007 года. Пасьля адстаўкі Віке-Фрэйбэрга вярнулася да выкладаньня: выступае зь лекцыямі пра правы жанчым па ўсім сьвеце.
Памёр вядомы расейскі актор Алег Табакоў. Пра гэта паведамляе агенцтва «Интерфакс». Табакову было 82 гады.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выказвае заклапочанасьць станам здароўя 23-гадовага палітвязьня Зьмітра Паліенкі, які адбывае 2-гадовае пакараньне ў Бабруйскай калёніі.
Суд Маскоўскага раёну Менску асудзіў на 3 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму менчука Сьвятаслава Барановіча, якога прызнаў вінаватым у нападзе на міліцыянта падчас леташняй сакавіцкай акцыі «Марш недармаедаў».
Яны патрабуюць спагнаць з адказчыкаў агулам 7,4 мільёна рублёў кампэнсацыі за шкоду здароўю й маёмасьці.
Самалёт з Банглядэшу, які перавозіў 67 пасажыраў і з чатырма чальцамі экіпажа, пацярпеў крушэньне ў панядзелак, падчас прызямленьня ў аэрапорце ў сталіцы Нэпала, Катманду.
Міністар унутраных справаў Славаччыны Робэрт Каліняк у панядзелак абвясьціў аб сваёй адстаўцы.
Яшчэ ў канцы 80-х гадоў у Фінляндыі было больш за 18 тысячаў бяздомныя, зь іх амаль тысяча - бяздомныя сям'і.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выступіла ў парлямэнце Канады з нагоды 100-х угодкаў БНР.
Ёсьць думка, што Беларусь — гэта нешта суцэльна-аднастайнае, а гэта няпраўда. Беларусь гістарычна была вельмі разнастайнай. Але адметнасьць рэгіёнаў амаль што страчаная. Ужо каторы год гісторык Аляксандар Белы стварае рэгіянальныя брэнды і натхняе да гэтага іншых.
З 12 па 16 сакавіка 2018 гадоў у Беларусі будуць працаваць экспэрты, упаўнаважаныя Групай эўрапейскіх рэгулюючых органаў ядзернай бясьпекі (ENSREG) у межах партнэрскай праверкі Нацыянальнага дакладу Рэспублікі Беларусь аб мэтавай пераацэнцы бясьпекі (стрэс-тэстах) Беларускай АЭС.
Загрузіць яшчэ