Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі завялі справу на ўкраінскага пранкера за званкі ў моргі Кемерава


Расейскі ратавальнік на месцы пажару ў Кемераве.
Расейскі ратавальнік на месцы пажару ў Кемераве.

Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу адносна ўкраінскага пранкера Мікіты Кувікова, вядомага пад псэўданімам Яўген Вальноў.

Паводле вэрсіі сьледзтва, ён наўмысна спрабаваў «дэстабілізаваць сытуацыю», для чаго тэлефанаваў у моргі Кемерава і паведамляў пра неабходнасьць прыняць целы трохсот чалавек, якія нібыта загінулі пры пажары ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня».

Справа заведзена паводле артыкулу аб ўзбуджэньні нянавісьці. Сьледчыя будуць патрабаваць завочнага арышту і вышуку Кувікова.

Губэрнатар Кемераўскай вобласьці Аман Тулееў ў сераду заявіў, што нейкія «пэўныя сілы спрабуюць сутыкнуць людзей» пасьля пажару ў Кемераве і «страшна разгойдваюць сытуацыю». Ён распавёў пра нібыта паступіўшы напярэдадні ананімны званок з паведамленьнем аб мініраваньні кузбаскіх шахт. Чыноўнік таксама заявіў, што невядомыя ад імя абласнога суду запрашаюць блізкіх загінулых на папярэднім пасяджэньні.

Пажар у гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве пачаўся 25 сьнежня. Афіцыйна загінулымі лічацца 64 чалавекі.

У аўторак, 27 сакавіка, неаднаразова зьяўляліся паведамленьні аб тым, што загінула больш за 300 чалавек. Пранкер Вальноў ў гэты дзень апублікаваў запіс свайго званка ў морг, у якім ад імя супрацоўніка МНС Расеі заявіў, што загінула больш за 200 чалавек. Ён таксама вёў прамы эфір на YouTube пад загалоўкам «угараем разам з Кемерава». Пазьней пранкер заявіў, што ня бачыць у сваіх званках глумленьня над памяцьцю загінулых, а колькасьць ахвяр падлічыў зыходзячы з ёмістасьці кіназаляў ў гандлёвым цэнтры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG