29 сакавіка Арнольд Шварцэнэгер, славуты актор і палітык, перанёс экстраную апэрацыю на сэрцы. Апэрацыя была праведзеная хірургамі клінікі Cedars-Sinai у Лос-Анджэласе.
І лібэральныя, і кансэрватыўныя СМІ абмяркоўваюць мінулыя раманы прэзыдэнта ЗША і дамаганьні, у якіх яго абвінавачваюць.
Арганізатары першага ў гісторыі «Вольнага забегу вольных беларусаў», прысьвечанага 100-гадоваму юбілею абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, падсумавалі вынікі сваёй акцыі.
Дзьмітрый Пяскоў пракамэнтаваў сустрэчу са студэнтамі, на якой казаў пра справу Слуцкага, Навальнага і Пуціна ў Кемераве.
Улады Чэхіі выдалі расейскага хакера Яўгенія Нікуліна ЗША. Пра гэта паведамляе Чэскае Радыё са спасылкай на тры незалежныя крыніцы. Па іх дадзеных, Нікуліна ўжо экстрадзіравалі ў Злучаныя Штаты.
Дзяржаўнае агенцтва Ўкраіны ў справе кіраваньня зонай адчужэньня спрасьціла для турыстаў парадак наведваньня Чарнобыльскай АЭС.
Аддзел па грамадзянству і міграцыі Баранавічскага РАУС прыняў рашэньне аб забароне ўезду ў Беларусь для актывіста Руслана Канавалава на 5 год, а яго да моманту дэпартацыі зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Актывіст Раман Галавашка быў аштрафаваны завочна судом Першамайскага раёну Менску на 20 базавых велічынь за вывешваньне банэру «Свабоду «Хартыі-97».
У сувязі з кемераўскай трагедыяй у Беларусі праводзіліся жалобныя мерапрыемствы. Пры гэтым жалобныя захады не заўсёды прымаліся ў Беларусі пры беларускіх трагедыях падобных маштабаў.
У падмаскоўным Валакаламску ля будынку гарадзкой адміністрацыі прайшоў масавы мітынг. Больш за тысячу гараджан патрабавалі ўвесьці рэжым надзвычайнай сытуацыі пасьля чарговага выкіду звалачнага газу на палігоне «Ядрава», паведамляе тэлеканал «Дождж».
Былы прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі зноў паўстане перад судом паводле абвінавачваньняў у карупцыі і выкарыстаньні службовага становішча ў асабістых мэтах. Пра гэта паведамляе француская газэта Le Monde.
У Менску адбыўся сход уладальнікаў прыватных міжгародніх маршрутак «нерэгулярных зносін». Яны стварылі працоўную групу, якая павінна прадставіць ва ўрад прапановы па вырашэньні пытаньняў «нерэгулярных» перавозак.
Стан здароўя дачкі былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля «хутка паляпшаецца, яна больш не ў крытычным стане». Пра гэта паведамляюць у Нацыянальнай службе аховы здароўя Вялікабрытаніі. Па дадзеных агенцтва Reuters, сам Сяргей Скрыпаль па-ранейшаму знаходзіцца ў коме, і паляпшэньняў у яго стане няма — яно ацэньваецца як «стабільна цяжкае».
У расейскім Кемераве пахавалі першых ахвяраў пажару ў забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня». Афіцыйна паведамляецца пра 64 загінулых, больш за 40 зь іх — дзеці. Як пазьбегнуць падобных трагедый і што дзеля гэтага робіцца ў Беларусі, у інтэрвію Свабодзе распавёў першы ў гісторыі незалежнай Беларусі міністар па надзвычайных сытуацыях, генэрал-лейтэнант у адстаўцы Валеры Астапаў.
На Міжнародным кінафэстывалі фэстывалі дакумэнтальнага праваабарончага кіно Docudays.UA ў Кіеве адбылася сусьветная прэм’ера фільма Гары Тамразяна «Параджанаў. Квіток у вечнасьць» тэлеканалу «Настоящее время». Паказы прайшлі пры амаль поўным аншлягу.
Тацяна Дарсалія стала адной з ахвяраў пажару ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве. Яе пахавалі 28 сакавіка.
Украіна ня выдасьць Расеі пранкера Яўгена Вальнова. Яго падазраюць у распальваньні нянавісьці ці варожасьці з той прычыны, што ён нібыта распаўсюджваў інфармацыю пра «300 загінулых» падчас пажару ў гандлёвым цэнтры ў Кемераве 25 сакавіка.
Беларускія праваабаронцы прадставяць у Жэнэве на 63-й сэсіі Камітэту супраць катаваньняў ААН даклад, прысьвечаны выкананьню беларускімі ўладамі Канвэнцыі супраць катаваньняў.
За чатыры гады колькасьць новых шлюбаў скарацілася больш чым на 17 тысяч. Амаль палова сем’яў, зарэгістраваных у Беларусі, разводзяцца.
Якія маштабы і формы мае хатні гвалт у Беларусі? Як функцыянуе прытулак для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту?
Прэмію «Гліняны Вялес» заснавала Таварыства Вольных Літаратараў у 1993 годзе. Яна прысуджаецца за найлепшую беларускую мастацкую кнігу.
Ісьляндка Гатльдоўра Ґіда Махтыясдоўхтыр сфатаграфавала прэзыдэнта краіны Гудні Торлясыюса Ёўганэсана непадалёк ад яго рэзыдэнцыі. Прэзыдэнт бегаў і зьбіраў сьмецьце.
Усе суседзі Беларусі, акрамя Ўкраіны, ужо маюць асноўныя дзяржаўныя або найбуйнейшыя грамадзкія тэлеканалы ў HD.
Алена Ліпень, дырэктарка цэнтру дадатковай адукацыі «Кантакт», на базе якога працуе «Вір», напісала заяву ў РУУС — яна падазрае свайго пэдагога Ганну Несьцераву ў тым, што тая даслала ёй электронны ліст з пагрозамі і абразамі.
29 сакавіка ў Менску адкрылася IV міжнародная канфэрэнцыя памяці міністра абароны Беларускай Народнай Рэспублікі Кіпрыяна Кандратовіча.
29 сакавіка суд Ленінскага суду Берасьця прызнаў блогера Сяргея Пятрухіна вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыянтам і пакараў штрафам памерам 1102,5 рубля (45 базавых велічыняў).
Адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў Аляксандар Глеб даў інтэрвію выданьню «Саюз».
Праваабаронца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру, Малала Юсуфзай 29 сакавіка вярнулася на радзіму ў Пакістан — упершыню пасьля нападу на яе талібаў, які адбыўся шэсьць гадоў таму.
Колькі наведнікаў было сумарна за ўвесь час мітынгу-канцэрту, ён падлічваць не бярэцца. Арганізатары казалі пра 40 тысяч чалавек, у розных крыніцах даваліся ацэнкі ад 18 да 50 тысяч.
У Парыжы з пашанаю пахавалі 44-гадовага Арно Бэльтрама, які першым прыехаў на выклік аб тэракце ў Каркасоне на поўдні Францыі.
Чары Анамурадаў — вязень постсавецкіх дыктатураў. У ашгабадзкай турме ледзь не памёр ад зьдзекаў і катаваньняў, у менскай падхапіў сухоты і цудам пазьбег выкраданьня расейскімі спэцслужбамі. Цяпер жыве ў Швэцыі. Радыё Свабода наведалася да дысыдэнта, журналіста, прадпрымальніка.
Менскі гарадзкі суд пакінуў прысуд Андрэю Бяляўскаму, вынесены за захаваньне аднаго патрона — год хатняй «хіміі».
Кірыленка пісаў, што хоча, каб 25 сакавіка на сьвяце «што-небудзь узарвалі, каб іхныя гнілыя вантробы на некалькі кілямэтраў вакол разьляцеліся».
Месцам першага кантакту з нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок» у Сяргея Скрыпаля былі ўваходныя дзьверы ягонага дома ў Солсбэры. Пра гэта паведамляе брытанская паліцыя.
Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным адбылася 28 сакавіка. Сайт прэзыдэнта Расеі паведамляе, што размова адбылася зь ініцыятывы кіраўніка Беларусі.
Суд у Маскве завочна абвінаваціў ва ўзбуджэньні нянавісьці і варожасьці ўкраінскага пранкера Мікіту Кувікава, вядомага пад псэўданімам Яўген Вальноў. Яго аб’явілі ў міжнародны вышук, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».
Улады Шатляндыі затрымалі былога міністра адукацыі Каталёніі Клару Пансаці. Сёньня ж у Эдынбургу адбыліся папярэднія слуханьні аб экстрадыцыі Пансаці ў Гішпанію.
Прайшло тры дні з моманту пажару ў Кемерава, але дзясяткі людзей яшчэ не атрымалі адказу на пытаньне, ці знойдзеныя целы іх родных і блізкіх.
Супрацоўнікі АМАПу затрымалі каля 20-ці жыхароў падмаскоўнага гораду Каломна падчас акцыі супраць завозу сьмецьця з Масквы на палігон «Валовічы». Жыхары Каломны, пратэстуючы супраць працы палігону цьвёрдых бытавых адкідаў, перакрылі дарогу сьмецьцявозаў.
Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што Крэмль найбольш баіцца адзінай пазыцыі Захаду пры супрацьстаяньні з Расеяй. Такую пазыцыю Юшчанка выказаў у інтэрвію брытанскаму тэлеканалу Sky News, якое ён даў разам са сваёй жонкай Кацярынай.
Сацыяльная сетка Facebook апублікавала інфармацыю аб новых функцыях, з дапамогай якіх можна будзе зрабіць свой рахунак больш бясьпечным. Абнаўленьні зьявіліся пасьля таго, як сацсетку абвінавацілі ў незаконнай перадачы пэрсанальных дадзеных Cambridge Analytica. Запіс апублікаваная ў блогу кампаніі.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі выпусьціў новую кнігу — «Лісты салідарнасьці». За два з паловай гады, калі палітвязень адбываў пакараньне ў Бабруйскай калёніі, ён сам напісаў на волю больш за тысячу лістоў, а атрымаў у 20 разоў болей.
Дональд Трамп чакае сустрэчы з лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ыном. Пра гэта прэзыдэнт ЗША напісаў у Твітэры пасьля візыту паўночнакарэйскага лідэра ў Пэкін.
У Крамлі назвалі некарэктным пытаньне пра прэтэнзіі праз пажар, у якім загінулі больш за 60 чалавек, да губэрнатара Кемераўскай вобласьці Амана Тулеева. Хоць у іншых краінах пасьля падобных трагедыяў звальняліся ня толькі губэрнатары, у адстаўку сыходзілі цэлыя ўрады.
Канкрэтныя ўказаньні насельніцтву, што рабіць і як ратавацца пры аварыі, у гэтым дакумэнце не прапісаныя.
У Беларусі абвясьцілі жалобныя захады ў сувязі з трагедыяй у расейскім Кемераве, дзе ў выніку пажару ў гандлёвым цэнтры загінулі ня менш за 64 чалавекі. Афіцыйная агульнанацыянальная жалоба не абвяшчалася, але захады тыя самыя.
З пачатку ваенных дзеяньняў на Данбасе загінулі 242 дзіцяці, заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Паромная пераправа часова заменіць пантонны мост і катэры для перавозкі людзей і велікагрузнага транспарту цераз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне.
Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу адносна ўкраінскага пранкера Мікіты Кувікова, вядомага пад псэўданімам Яўген Вальноў.
Загрузіць яшчэ