Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беластоку ВКЛ ушанавалі ў назьве плошчы. ФАТАФАКТ


У Беластоку, у раёне Баяры, зьявілася плошча («​ронда»​) Кароны Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Пра гэта ў сваім «Твітары»​ паведаміў адзін з ініцыятараў ушанаваньня ВКЛ, беластоцкі гарадзкі актывіст Радэк Пуська.

У польскай дарожнай тэрміналёгіі ронда — гэта назва кругавога скрыжаваньньня.

Як даведалася Свабода, першапачаткова ад уладаў гораду дамагаліся ўшанаваньня толькі ВКЛ. Менавіта нападалёк ад гэтага месца праходзіла мяжа Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Але супраць такой назвы выступіла таварыства «Нашы Баяры», прапанаваўшы сваю назву «Ронда польска-літоўскіх уніяў». У выніку ўлады гораду зацьвердзілі кампраміснае рашэньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG