Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шатляндыі затрымалі экс-міністра адукацыі Каталёніі


Клара Пансаці.
Клара Пансаці.

Улады Шатляндыі затрымалі былога міністра адукацыі Каталёніі Клару Пансаці. Сёньня ж у Эдынбургу адбыліся папярэднія слуханьні аб экстрадыцыі Пансаці ў Гішпанію.

Раней Мадрыд выдаў эўрапейскі ордэр на яе арышт. Пансаці здалася шатляндзкім уладам добраахвотна. Суд адпусьціў былога міністра пад заклад. Па словах адваката, Пансаці будзе змагацца супраць вяртаньня ў Гішпанію. Наступнае судовае паседжаньне па справе аб экстрадыцыі адбудзецца 12 красавіка.

У кастрычніку мінулага года ў Каталёніі прайшоў рэфэрэндум аб незалежнасьці рэгіёна. Улады Гішпаніі прызналі яго незаконным і ўвялі ў аўтаноміі наўпроставае кіраваньне. Мадрыд абвінаваціў былога кіраўніка Каталёніі Карлэса Пудждэмона і яго прыхільнікаў, уключаючы Пансаці, у мяцяжы.

Яны пакінулі рэгіён, баючыся перасьледу з боку гішпанскіх уладаў. У Гішпаніі ім пагражаюць шматгадовыя турэмныя тэрміны.

25 сакавіка Пудждэмона затрымалі ў Нямеччыне, пасьля перасячэньня мяжы з Даніяй. У лістападзе мінулага года Вярхоўны суд Гішпаніі абвясьціў яго ў міжнародны вышук. У Каталёніі прайшлі масавыя пратэсты супраць затрыманьня Пудждэмона. Пытаньнямі экстрадыцыі палітыка будзе займацца нямецкі суд. Зараз Пудждэмон знаходзіцца пад вартай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG