Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Юшчанка: Крэмль найбольш баіцца адзінай пазыцыі Захаду


Віктар Юшчанка.

Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што Крэмль найбольш баіцца адзінай пазыцыі Захаду пры супрацьстаяньні з Расеяй. Такую пазыцыю Юшчанка выказаў у інтэрвію брытанскаму тэлеканалу Sky News, якое ён даў разам са сваёй жонкай Кацярынай.

Паводле яго слоў, толькі «салідарнасьць, міжнародная салідарнасьць» можа быць адказам на правакацыйныя дзеяньні Крамля. Юшчанка заявіў, што «рашэньне 24 краін сьвету пра высылку расейскіх дыпляматаў — гэта самая важная гісторыя ў сьвеце, гэта самы магутны ўдар, нанесены палітыцы Пуціна на працягу некалькіх месяцаў».

Юшчанка ўхваліў брытанскую пазыцыю, якая, паводле яго слоў, «атрымала міжнародную падтрымку і салідарнасьць».

«Думаю, што палітычна гэта вельмі важная пазыцыя, якая разьвіваецца, з адзінай Эўропай і ЗША. Але я не хачу, каб гэта скончылася гэтым адзіным крокам, які мы правядзем, каб супрацьстаяць сучаснай імпэрскай палітыцы Расеі», — заявіў Юшчанка.

У ходзе перадвыбарчай кампаніі на выбарах прэзыдэнт Украіны ў 2004 годзе Юшчанка быў атручаны шляхам увядзеньня ў арганізм значнай дозы дыяксіну падчас вячэры на дачы «у намесьніка кіраўніка СБУ Сацюка». Праз некалькі тыдняў «зьнешні выгляд Віктара Юшчанкі» быў зьнявечаны «скурнымі зьменамі, нарывамі і пухлінамі».

Сьнежань 2004 году. Архіўнае фота.
Сьнежань 2004 году. Архіўнае фота.

Амаль месяц Юшчанка ня мог па стане здароўя выступаць на мітынгах — і яго рэйтынг крыху зьнізіўся. Працэс паступовага аднаўленьня арганізму пасьля дыяксінавай атакі працягваецца па гэты дзень. Атручэньне да гэтага часу не раскрытае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG