Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве завочна арыштаваў украінскага пранкера, які тэлефанаваў у моргі Кемерава


Суд у Маскве завочна абвінаваціў ва ўзбуджэньні нянавісьці і варожасьці ўкраінскага пранкера Мікіту Кувікава, вядомага пад псэўданімам Яўген Вальноў. Яго аб’явілі ў міжнародны вышук, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».

У Расеі пранкеру паводле гэтага абвінавачваньня пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі, а таксама вялікі штраф.

Па вэрсіі сьледзтва, Кувікаў наўмысна спрабаваў «дэстабілізаваць сытуацыю», для чаго тэлефанаваў у моргі Кемерава і паведамляў пра неабходнасьць прыняць цела 300 чалавек, якія нібыта загінулі пры пажары ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня».

У камэнтары РБК пранкер заявіў, што «пляваў» на расейскія законы. Кувікаў таксама прапанаваў сьледчым зьвярнуць увагу на расейскія СМІ, якія, паводле яго слоў, «распаўсюджваюць загадзя ілжывую інфармацыю аб раскрыжаваных хлопчыках, аб гішпанскіх дыспэтчарах і гэтак далей».

Губэрнатар Кемераўскай вобласьці Аман Тулееў у сераду заявіў, што нейкія «пэўныя сілы спрабуюць сутыкнуць людзей» пасьля пажару ў Кемераве і «страшна раскачваюць сытуацыю». Ён распавёў пра нібыта зроблены напярэдадні ананімны ілжывы званок з паведамленьнем аб мініраваньні кузбаскіх шахт. Чыноўнік таксама заявіў, што невядомыя ад імя абласнога суду запрашаюць блізкіх загінулых на папярэдняе паседжаньне.

Пажар у гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» у Кемераве пачаўся 25 сакавіка. Афіцыйна загінулымі лічацца 64 чалавекі. У мінулы аўторак неаднаразова зьяўляліся паведамленьні аб тым, што загінула больш за 300 чалавек. Пранкер Вальноў у гэты дзень апублікаваў запіс свайго званка ў морг, у якім ад імя супрацоўніка МНС заявіў, што загінула больш за 200 чалавек.

Ён таксама вёў жывы эфір на YouTube пад загалоўкам «угараем разам зь Кемерава». Пазьней пранкер растлумачыў, што ня бачыць у сваіх званках абразы памяці загінуўшых, а колькасьць ахвяр падлічыў зыходзячы з памеру кіназалаў у гандлёвым цэнтры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG