Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве памёр Сяргей Маўродзі, стваральнік «МММ»


У Боткінскай лякарні ў Маскве памёр Сяргей Маўродзі — заснавальнік фінансавай піраміды «МММ». Яму было 62 гады. Як піша «МК», Маўродзі напярэдадні быў шпіталізаваны з аўтобуснага прыпынку. Ён скардзіўся на болі ў сэрцы, «хуткую» выклікаў мінак.

Выратаваць яго не ўдалося — сёньня раніцай ён памёр. Telegram-канал Mash піша, што «лекараў чамусьці насьцярожылі абставіны яго сьмерці, — яго цела накіравана ў судовы морг для ўскрыцьця».

На пачатку 90-х Маўродзі стварыў фінансавую піраміду «МММ» ахвярамі якой сталі ад 10 да 15 млн чалавек. За гэтыя махінацыі яго прысудзілі да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі і ў 2007 годзе ён вызваліўся. У 2011 годзе ён зноў стварыў новую піраміду, але ўжо з назвай «МММ-2011». Яна пратрымалася некалькі месяцаў. У 2012 ён стварыў яшчэ адну, пасьля чаго на яго завялі крымінальную справу.

У 2016 годзе ён вырашыў выйсьці на рынак крыптавалют і стварыў сваю крыптавалюту Mavro.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG