Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гранд-дызайнэркай» году ў Чэхіі стала беларуска Настасься Алейнікава 

Акуляры ў фантане, ілюстрацыйнае фота
Акуляры ў фантане, ілюстрацыйнае фота

Ураджэнка Магілёву Настасься Алейнікава, якая больш за 10 гадоў жыве і працуе ў Празе, атрымала перамогу ў прэстыжным нацыянальным конкурсе Czech Grand Design і ўганараваная тытулам гранд-дызайнэркі году.

Як пішуць чэскія мэдыя, у 12-м па ліку конкурсе дамінаваньне ювэлірнай дызайнэркі Настасьсі Алейнікавай было бясспрэчным. Калекцыю акуляраў у яе выкананьні журы прызнала «творам мастацтва».

Настасься скончыла Вышэйшую мастацкую школу ў Празе, працуе зь ювэлірнымі вырабамі, асобнае захапленьне — аправы VIP-акуляраў.

Дагэтуль беларуска неаднаразова намінавалася на найвышэйшую дызайнэрскую ўзнагароду Чэхіі, аднак, нягледзячы на стабільна высокі ўзровень яе калекцый, перамога прыйшла толькі сёлета.

XS
SM
MD
LG