Увечары 19 сьнежня абаронца Курапатаў Пётар Рабушка ды іншыя актывісты спынілі вандала, які прыйшоў на тэрыторыю народнага мэмарыялу, адмыслова каб зламаць адзін зь яго аб’ектаў — лаву Клінтана.
Калі ў Менску так шмат пачынаньняў «зьнізу», чаму б хоць для пачатку не падтрымаць рэгіёны «зьверху»?
Дзяржаўная Дума Расеі ў канчатковым чытаньні прыняла закон аб адказным абыходжаньні з жывёламі. У прыватнасьці, ён абавязвае гаспадароў прыбіраць за сабакамі падчас прагулак.
19 сьнежня на сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дэпутаты выключылі з законапраекту аб зьменах у Крымінальны кодэкс папраўкі ў так званы «наркатычны» артыкул Крымінальнага кодэксу. Актывісткі руху «Маці-328» зьбіраюцца ісьці да парлямэнту патрабаваць адмены гэтага рашэньня.
Суд паміж былымі бізнэс-партнэрамі Чыжом і Япрынцавым цягнуўся 10 месяцаў, канчатковае рашэньне было прынятае 19 сьнежня.
Ганна Красуліна, пасьля таго, як Маскоўскі суд скасаваў рашэньне раённай міграцыйнай службы аб яе высылцы зь Беларусі, распавяла, што ў глыбіні душы спадзявалася на справядлівасьць, але чакала і горшага.
Праваахоўныя органы Літвы затрымалі па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі шэраг асобаў, зьвязаных зь некалькімі непарлямэнцкімі партыямі. Пра гэта паведамляе партал Delfi.lt са спасылкай на літоўскага генпракурора Эвалдаса Пашыліса.
На думку старшыні Аб’яднаньня нямецкіх працадаўцаў, інтэграцыя ўцекачоў адбываецца нашмат лепш, чым прынята лічыць.
На маскоўскіх Нікола-Архангельскіх могілках, дзе пахаваны Ўладзімер Дубоўка, чысьціня і супакой. З самай раніцы ўжо расчышчаныя прысады і сьцежкі, ахайна зьмецены сьнег з інфармацыйных стэндаў.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заявіў, што касьцёл ня супраць такога закону, але супраць паняткаў «гендэр» і «эканамічны гвалт».
Сьледчы камітэт не прыняў матэрыялы аб пашкоджаньні мэмарыяльнага знаку ў Курапатах.
Ганна Красуліна зьвярнулася ў суд Маскоўскага раёну Менску з просьбай адмяніць рашэньне раённага ўпраўленьня ўнутраных спраў аб высылцы. Прычынай для высылкі Красулінай сталі адміністрацыйныя правапарушэньні.
Праваслаўны сьвятар з аграгарадка Міханавічы завёў відэаблог на ютубе і за два гады стаў адным з самых папулярных блогераў праваслаўнай царквы.
Пра ўмовы ўтрыманьня у нямецкай і беларускай турмах расказваюць былы палітвязень Зьміцер Паліенка і старшыня грамадзкай камісіі назіраньня за турмамі пры Магілёўскім аблвыканкаме.
Свабода пагутарыла з удзельнікамі нарады з Аляксандрам Лукашэнкам, прысьвечанай летнім відам спорту, якая прайшла 18 сьнежня.
Колькасьць расейцаў, якія шкадуюць пра распад Савецкага Саюзу, дасягнула максымуму за апошняе дзесяцігодзьдзе. Паводле апытаньня «Левада-Цэнтру», пра распад Саюзу шкадуюць 66% расейцаў.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала ўвядзеньне штрафаў за булінг (цкаваньне) навучэнцаў.
Міхаіл Пракапенка з Маладэчна напісаў заяву ў мясцовы Сьледчы камітэт на лекараў гарадзкога радзільнага дома. У канцы мінулага тыдня ягоная жонка Натальля, якая была на 6-м месяцы цяжарнасьці, страціла яшчэ ненароджаных дзяўчатак і сама ледзь не памерла.
90% таджыкістанак баяцца гневу сваіх мужоў, 39% адчуваюць страх увесь час, 51% — час ад часу, гаворыцца ў дасьледаваньні Агенцтва па статыстыцы пры прэзыдэнце Таджыкістану.
Карыстальнікі сацсетак прапанавалі альтэрнатыўныя варыянты турыстычным лягатыпам краіны, абраным як найлепшыя на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызму.
На біялягічным факультэце БДУ праводзіцца дабрачынны аўкцыён. На ім плянавалася разыграць бонусы ад выкладчыкаў унівэрсытэту, якія дадуць шанец добра здаць сэсію.
На сайце Petitions.by 17 сьнежня зьявілася пэтыцыя з просьбай перанесьці працоўны дзень зь серады 2 студзеня на «любую іншую суботу». На момант публікацыі пэтыцыю падпісалі больш за 4000 разоў.
«У першую чаргу ў Рэспубліку Польшча, якая прымяняе досыць спрошчаную працэдуру працоўнай дзейнасьці беларусаў. Таксама ў Расейскую Фэдэрацыю і некаторыя іншыя краіны».
Мужчына 1957 году нараджэньня, жыў у Жлобінскім раёне. Ён праходзіў лекаваньне ў апёкавым аддзяленьні. Мужчына атрымаў апёкі на пажары, у час якога згарэла яго жытло.
Цяпер пытаньне пра апеку мае вырашаць Вышэйшы суд Лос-Анджэлесу, які раней адмовіўся разглядаць гэтую справу, спаслаўшыся на рашэньне беларускага суду.
Дзеяньне ўказу № 488 «Аб некаторых захадах у папярэджваньні незаконнай мінімізацыі сумаў падатковых абавязаньняў» спыняецца ў Беларусі з 1 студзеня 2019 году.
Зварот у Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС Беларусі перадалі грамадзкія актывісты і сваякі вязьняў, пра якіх вядома, што яны сталі ахвярамі катаваньняў з боку турэмнікаў і апэратыўных супрацоўнікаў.
Рост пэнсіяў па ўзросьце ў Беларусі у 2019 годзе прагназуецца на ўзроўні больш за 14%, сказала журналістам 18 сьнежня міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч, паведамляе БЕЛТА.
За апошнія два гады ў Беларусі сталі менш ужываць такую меру стрыманьня, як дасудовае ўзяцьце пад варту, паведаміў намесьнік генпракурора Беларусі Аляксей Стук, піша БелТА.
З пачатку 2018 году ў сьвеце былі забітыя ня менш за 80 журналістаў у сувязі зь іхнай прафэсійнай дзейнасьцю. Сьпіс апублікавала 18 сьнежня міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў».
У Менскім гарадзкім палацы культуры пачалі ладзіць вечарыны «Для тых, каму за». Свабода даведалася, як адпачываюць людзі старэйшага веку і чаго ім не хапае.
18 сьнежня а 16-й гадзіне павінен пачацца суд з нагоды скаргі прэсавай сакратаркі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганны Красулінай. Яна зьвярнулася ў суд Маскоўскага раёну Менску з просьбай адмяніць рашэньне раённага ўпраўленьня ўнутраных спраў аб высылцы яе з Рэспублікі Беларусь.
Свабода зьезьдзіла ў вёску Слаўкава Нясьвіскага раёну і пагаварыла зь сястрой, суседам і калегам Сяргея Абрамовіча. Ніхто зь іх ня верыць у афіцыйную вэрсію Сяргеевай сьмерці. 29 сьнежня, як сьцьвярджае міліцыя, Сяргей павесіўся на матузку свайго чаравіка ў міліцэйскай машыне.
Булінг, гвалт і дыскрымінацыя ў дачыненьні дзяцей, правы дзяцей з інваліднасьцю — кінэматаграфісты, якія хочуць паказаць такія праблемы ў кароткамэтражным фільме, цяпер могуць атрымаць падтрымку ў Беларусі з праектам «Аб’ектыў_на: Правы дзіцяці».
Міліцыянты не паказваюць родным загінулага відэазапіс, які вёўся ў салоне службовага аўтамабіля.
Ян Паўль Дубэльман пасьпяхова рабіў рэклямныя відэаролікі для буйных кампаній у родных Нідэрляндах. А два гады таму зразумеў, што хоча заняцца больш сацыяльнымі справамі і цяпер робіць анімацыйныя ролікі пра беларускіх праваабаронцаў.
Сама меней 42 чалавекі атрымалі раненьні (адзін з параненых знаходзіцца ў крытычным стане) у выніку выбуху ў рэстаране на поўначы Японіі, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка па-ранейшаму разьлічвае затрымаць забойцаў журналіста Паўла Шарамета. Ураджэнец Менска, які працаваў у СМІ Беларусі, Расеі і Ўкраіны, быў узарваны ў сваім аўтамабілі ў цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 году.
У Маскве паліцыя затрымала пецярых удзельнікаў пікету супраць «абсурдных забаронаў» Міністэрства аховы здароўя Расеі, паведамляе «ОВД-Инфо».
Падчас перапісу насельніцтва ў 2019 годзе ў перапісных лістах зьявяцца два новых пытаньні — аб дадатковай адукацыі грамадзянаў і іх удзеле ў сельскай гаспадарцы, у тым ліку аб актыўнасьці на прысядзібных участках.
Каля будынку ФСБ у цэнтры Масквы на Лубянцы паліцыя затрымала адзінаццаць удзельнікаў акцыі супраць вайны ва Ўкраіне і самавольства сілавых ведамстваў у Расеі, паведамляе «ОВД-Инфо».
Зянон Пазьняк: Яны рыхтуюцца даўно і час ад часу правяраюць, якая будзе рэакцыя на іх прапановы. Як толькі ўзьнікне нейкая неабходнасьць, і яны адчуюць, што могуць беспакарана ўвесьці войскі, яны гэта зробяць.
Улады амэрыканскага штату Нью-Джэрзі ўвялі закон, які забараняе цыркам ў сваіх прадстаўленьнях выкарыстоўваць дзікіх і экзатычных жывёлаў. Тэкст закону апублікаваны на сайце губэрнатара штату Філа Мэрфі.
Чым быў адметны 2018-ты год ў Беларусі і сьвеце? Якія найбольш вострыя гендэрныя пытаньні і праблемы найбольш дыскутаваліся? Ці можна лічыць паразай адмову ад распрацоўкі канцэпцыі аб папярэджаньні хатняга гвалту? Якія жанчыны найбольш паўплывалі на Беларусь і сьвет?
16 сьнежня раніцай новаабраны першаярарх Праваслаўнай царквы Ўкраіны мітрапаліт Эпіфаній правёў першую літургію ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве.
У горадзе Тэлаві на ўсходзе Грузіі, на месцы царскай рэзыдэнцыі дому Багратыдаў, адбылася цырымонія інаўгурацыі пятага прэзыдэнта краіны Саламэ Зурабішвілі. Яна перамагла на выбарах у лістападзе ў выніку двух тураў галасаваньня.
Паўторная экалягічная экспэртыза павінна была завяршыцца 14 сьнежня. Новыя тэрміны яе правядзеньня пакуль невядомыя.
Чарговая дзірка ў сыстэме бясьпекі самай папулярнай сацыяльнай сеткі сьвету выявілася ў пятніцу 14 сьнежня.
Беларускі сьвятар а. Аляксандар Шрамко мяркуе заўчасным казаць пра аб’яднаньне ўсіх праваслаўных плыняў ва Ўкраіне, нягледзячы на сёньняшняе абвяшчэньне аб стварэньні адзінай памеснай царквы і выбары яе першагерарха.
Ці стаіць за францускімі «жоўтымі камізэлькамі» «рука Масквы»? Як рэагуюць на пратэсты ў Парыжы дзяржаўныя мэдыя і Байнэт? Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Валер Каліноўскі, Наста Пілюгіна і Ганна Соўсь.
Загрузіць яшчэ