Ахвярамі цунамі ў Зондзкай пратоцы, якая падзяляе інданэзійскія выспы Ява і Суматра, сталі больш за 370 чалавек, параненыя праблізна паўтары тысячы, 120 чалавек зьніклі бязь вестак.
Яшчэ два захопленыя Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі каля берагоў анэксаванага Крыму ўкраінскія маракі, Юры Будзіла і Андрэй Шаўчэнка, заявілі падчас сьледчых дзеяньняў, што зьяўляюцца ваеннапалоннымі.
Жыхары Чачні Шота-Шаміль Акаеў і Аюб Ібрагімаў, якія знаходзіліся ў так званай «сакрэтнай турме для геяў» на тэрыторыі рэспублікі, былі забітыя 30 сакавіка 2017 года стрэламі ў патыліцу з блізкай адлегласьці.
На старонках брытанскай амбасады ў Беларусі апублікаванае відэа зь віншаваньнем з Калядамі і Новым годам. Пасьля беларускіх калядных сьпеваў з удзелам ансамблю «Гаманіна» віншаваньне на беларускай мове агучыла амбасадарка Фіёна Гіб.
У жніўні 2017 году Лукашэнка загадваў павялічыць насельніцтва Беларусі да 15 млн чалавек, а таксама казаў, што краіна «можа пракарміць 20 мільёнаў чалавек».
Пасьля дзесяцімесячнай працы перакладчыцы і выдаўцоў на гэтым тыдні выйшла ў чэскім перакладзе кніга мэмуараў Ларысы Геніюш «Споведзь». У чэскім выданьні кніга называецца «Пані доктарава 0-289, або з Чэхаславаччыны да ГУЛАГу».
У Ізраілі памёр апошні вядомы ўдзельнікпаўстаньня 1943 году ў Варшаўскім гета Сымха Ратайзэр-Ротэм. Яму было 94 гады.
Паглядзець на птушак, сьпячы хлеб, паезьдзіць на ровары вакол Чарэйскага возера — мянчанка Карына Сітнік арганізоўвае туры, якія паказваюць Беларусь зь незвычайнага боку. Яна падзялілася сваім досьведам бізнэсу ў Беларусі і расказала, як замежжа можа стаць штуршком наперад.
У Фэйсбуку амбасады ЗША ў Менску разьмешчаны відэаролік, на якім амэрыканскія дыпляматы віншуюць грамадзян Беларусі са сьвятамі і сьпяваюць песьню «Звон зьвініць».
Прыватнае прадпрыемства «Студыя эксклюзіўных падарункаў „Фота на ўсё “» не прыняло заказ на друк гербу «Пагоня» на кубку ў гамяльчанкі Надзеі Дварэцкай. Пра гэта паведамляюць naviny. by
Член Саюзу пісьменьнікаў Латвіі, пісьменьнік-фантаста Мікалая Гуданца знайшлі ў картатэцы агентаў КДБ, апублікаванай 20 сьнежня Нацыянальным архівам Латвіі. Гуданец растлумачыў у Фэйсбуку, як там апынуўся.
Лявон Вольскі прыняў прапанову ад беларуска-брытанскай кампаніі @gismartmusic і цяпер ягоныя песьні можна будзе сьпець у караоке. Пра гэта ў Instagram паведамляе krambambula. official.
Гарадзенцы Віталь і Даша адкрылі краму густоўных рамесных вырабаў, дзе прадаўцы адгаворваюць кліентаў набываць тавар. Крама не прыносіць шмат прыбытку, але дазваляе наведнікам убачыць, якім прыгожым бывае «сваё». Як гэта — быць неабыякавай беларускамоўнай шматдзетнай сямʼёй?
У Латвіі некалькі дзён таму была апублікаваная частка картатэкі мясцовага КДБ, у тым ліку асабістыя дадзеныя агентаў і людзей, якія тым ці іншым чынам супрацоўнічалі з савецкімі спэцслужбамі. У картатэцы аказалася больш за 10,5 тысячаў імёнаў.
Ініцыятыву мясцовых чыноўнікаў, якія вырашылі зэканоміць на ўтрыманьні хворых, пад ціскам грамадзкасьці аспрэчыла вышэйшае кіраўніцтва.
На першым месцы ў сьпісе ўдачлівых бізнэсоўцаў — заснавальнік Amazon Джэф Бэзос. Рэйтынг няўдачлівых бізнэсоўцаў 2018 г. узначаліў заснавальнік і кіраўнік Facebook Марк Цукербэрг.
Дочкі прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева, хутчэй за ўсё, былі ўцягнутыя ў дзеяньні, якія патэнцыйна маглі быць зьвязаныя з адмываньнем грошай, пацьвердзіў у пятніцу брытанскі суд.
Дзяніс Урбановіч «дэманстратыўна зьдзяйсьняў нанясеньне ўдараў у звон». Яго пакаралі штрафам у 980 рублёў.
Кіроўцам аўтобусаў «Гроднааблаўтатрансу» забаранілі вешаць у кабіне грамадзкага транспарту «непатрэбныя прадметы», да якіх можна аднесьці і расейскія «трыкалёры». Такога выніку дамогся сваімі зваротамі і скаргамі лідзкі актывіст Валер Мінец.
Дзень Волі прапануюць сьвяточна адзначаць 24 сакавіка – напярэдадні 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Нацыянальны архіў Латвіі адкрыў доступ да засакрэчаных дакумэнтаў КГБ Латвійскай ССР.
Лукашэнка заявіў, што нельга, каб насельніцтва Менску перавысіла 2 млн, бо «гэта ўмова камфортнага жыцьця людзей».
У Беларусі ўсё кепска з рэйтынгамі, дзе фігуруе слова «свабода». Ня надта добра са шчасьцем і дабрабытам. Затое параўнальна някепска з гендэрнай роўнасьцю.
Аляксандар Лукашэнка 20 сьнежня на сустрэчы зь менскімі чыноўнікамі пракамэнтаваў фразу пра «бабло, мэрсэдэсы і цёлак», якую на гэтым тыдні актыўна абмяркоўваюць у сеціве.
Пракуратура штату Ілінойс западозрыла амаль 700 сьвятароў у сэксуальных дамаганьнях да дзяцей. Інфармацыя аб злачынствах апублікаваная ў дакладзе пракуратуры штата.
20 сьнежня ня стала беларускага кампазытара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Кіма Цесакова, вучня кампазытара Дзьмітрыя Шастаковіча, аўтара сымфоніі «Курапаты», сябра Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна.
У 2010 годзе сям’я Антанюкоў засялілася ў «прэзыдэнцкі домік» па праграме адраджэньня і разьвіцьця вёскі Дзераўная ў Стаўпецкім раёне. Каб выкупіць дом, сям’я ўзяла ільготны крэдыт для шматдзетных, які яшчэ выплачвае. Але дом ужо пачаў рассыпацца.
«Сумна напярэдадні Калядных сьвятаў бачыць такую рэакцыю каталіцкай царквы ў дачыненьні канцэпцыі закону аб папярэджаньні хатняга гвалту, і таго, чаго ў ёй не было», — сказала Свабодзе кіраўніца аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» Ірына Альхоўка.
Яе прозьвішча не пакідала загалоўкаў вядучых СМІ краіны ўвесь 2018 год. У размове са Свабодай Сьвятлана ўпершыню расказвае пра сябе.
Цэнтральны раённы суд Менску задаволіў скаргу абаронцы Курапатаў Валера Рабцава на штраф, які яму выпісаў начальнік «Менскаблдарбуду» Ўладзімер Сьцяпанаў.
Нямецкі штотыднёвік Spiegel выкрыў уласнага рэдактара Клааса Рэлотыюса які «у значным маштабе падрабляў свае гісторыі і выдумляў герояў».
Але работнікаў ня стане значна больш, а пацыентаў — прыкметна менш.
Беларусь у «Глябальнай справаздачы аб гендэрнай роўнасьці» Сусьветнага эканамічнага форуму заняла 28-е месца, апярэдзіўшы шматлікія постсавецкія краіны, паведамляе thinktanks.by.
Увечары 19 сьнежня абаронца Курапатаў Пётар Рабушка ды іншыя актывісты спынілі вандала, які прыйшоў на тэрыторыю народнага мэмарыялу, адмыслова каб зламаць адзін зь яго аб’ектаў — лаву Клінтана.
Калі ў Менску так шмат пачынаньняў «зьнізу», чаму б хоць для пачатку не падтрымаць рэгіёны «зьверху»?
Дзяржаўная Дума Расеі ў канчатковым чытаньні прыняла закон аб адказным абыходжаньні з жывёламі. У прыватнасьці, ён абавязвае гаспадароў прыбіраць за сабакамі падчас прагулак.
19 сьнежня на сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дэпутаты выключылі з законапраекту аб зьменах у Крымінальны кодэкс папраўкі ў так званы «наркатычны» артыкул Крымінальнага кодэксу. Актывісткі руху «Маці-328» зьбіраюцца ісьці да парлямэнту патрабаваць адмены гэтага рашэньня.
Суд паміж былымі бізнэс-партнэрамі Чыжом і Япрынцавым цягнуўся 10 месяцаў, канчатковае рашэньне было прынятае 19 сьнежня.
Ганна Красуліна, пасьля таго, як Маскоўскі суд скасаваў рашэньне раённай міграцыйнай службы аб яе высылцы зь Беларусі, распавяла, што ў глыбіні душы спадзявалася на справядлівасьць, але чакала і горшага.
Праваахоўныя органы Літвы затрымалі па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі шэраг асобаў, зьвязаных зь некалькімі непарлямэнцкімі партыямі. Пра гэта паведамляе партал Delfi.lt са спасылкай на літоўскага генпракурора Эвалдаса Пашыліса.
На думку старшыні Аб’яднаньня нямецкіх працадаўцаў, інтэграцыя ўцекачоў адбываецца нашмат лепш, чым прынята лічыць.
На маскоўскіх Нікола-Архангельскіх могілках, дзе пахаваны Ўладзімер Дубоўка, чысьціня і супакой. З самай раніцы ўжо расчышчаныя прысады і сьцежкі, ахайна зьмецены сьнег з інфармацыйных стэндаў.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заявіў, што касьцёл ня супраць такога закону, але супраць паняткаў «гендэр» і «эканамічны гвалт».
Сьледчы камітэт не прыняў матэрыялы аб пашкоджаньні мэмарыяльнага знаку ў Курапатах.
Ганна Красуліна зьвярнулася ў суд Маскоўскага раёну Менску з просьбай адмяніць рашэньне раённага ўпраўленьня ўнутраных спраў аб высылцы. Прычынай для высылкі Красулінай сталі адміністрацыйныя правапарушэньні.
Праваслаўны сьвятар з аграгарадка Міханавічы завёў відэаблог на ютубе і за два гады стаў адным з самых папулярных блогераў праваслаўнай царквы.
Пра ўмовы ўтрыманьня у нямецкай і беларускай турмах расказваюць былы палітвязень Зьміцер Паліенка і старшыня грамадзкай камісіі назіраньня за турмамі пры Магілёўскім аблвыканкаме.
Свабода пагутарыла з удзельнікамі нарады з Аляксандрам Лукашэнкам, прысьвечанай летнім відам спорту, якая прайшла 18 сьнежня.
Колькасьць расейцаў, якія шкадуюць пра распад Савецкага Саюзу, дасягнула максымуму за апошняе дзесяцігодзьдзе. Паводле апытаньня «Левада-Цэнтру», пра распад Саюзу шкадуюць 66% расейцаў.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала ўвядзеньне штрафаў за булінг (цкаваньне) навучэнцаў.
Загрузіць яшчэ