Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі колькасьць тых, хто шкадуе пра распад СССР, дасягнула максымуму за 10 гадоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць расейцаў, якія шкадуюць пра распад Савецкага Саюзу, дасягнула максымуму за апошняе дзесяцігодзьдзе. Паводле апытаньня «Левада-Цэнтру», апублікаванага «Ведомостями», пра распад Саюзу шкадуюць 66% расейцаў.

На працягу апошніх 10 гадоў гэты паказьнік не ўздымаўся вышэй 61%. Абсалютны рэкорд належыць 2000 году — тады пра распад СССР шкадавалі 75%.

60% апытаных у 2018 годзе лічаць, што распаду можна было пазьбегнуць. Гэта максымальны паказьнік за 13 гадоў.

Большасьць тых, хто настальгуе па СССР, — людзі ад 55 гадоў.

Асноўныя прычыны тугі па СССР:

  • разбурэньне адзінай эканамічнай сыстэмы (52%),
  • страта пачуцьця прыналежнасьці да вялікай дзяржавы (36%),
  • рост узаемнага недаверу і злоснасьці (31%).

Нагодай для для росту настальгіі, лічыць сацыёляг «Левада-Цэнтру» Карына Піпія, стала расейская пэнсійная рэформа:

«Насельніцтва сваю настальгію па СССР заўсёды тлумачыць пераважна ірацыянальнымі ўяўленьнямі аб моцнай эканоміцы і дабрабыце тых часоў, забываючы пра дэфіцыт і карткі, тым больш на фоне росту занепакоенасьці праблемамі дабрабыту ў сучаснасьці».

«Узмацненьне шкадаваньняў пра распад, рамантызацыя ўсяго савецкага, асабліва ў моладзевым асяродзьдзі, дзе гісторыю ведаюць дрэнна, можа прывесьці да пераацэнкі або рэабілітацыі раней кансэнсусных ці непрымальных ў постсавецкай Расеі тэмаў — апраўданьне сталінскі рэпрэсіяў, перапісваньне гісторыі, поўнае абясцэньваньне дэмакратычных пераўтварэньняў 1990-х і т. д.», — дадала яна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG