Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсійная рэформа, супраць якой пратэставалі расейцы, адбылася. Закон падпісаў Пуцін


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў пакет законаў аб пэнсійнай рэформе. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Крамля.

Пэнсійны ўзрост мужчын паэтапна вырасьце да 65 гадоў, а для жанчын — да 60 гадоў. Для датэрміновага выхаду на пэнсію мужчынам трэба будзе назапасіць 42 гады пэнсійнага стажу, жанчынам — 37 гадоў.

Першапачаткова меркавалася, што пасьля рэформы пэнсійны ўзрост падымецца для жанчын да 63 гадоў. Пасьля падрыхтоўкі праекту рэформы ўрада сацыёлягі зарэгістравалі падзеньне рэйтынгу Ўладзіміра Пуціна.

Пазьней прэзыдэнт прапанаваў зьмякчыць рэформу і ўвесьці крымінальнае пакараньне за звальненьне супрацоўнікаў, якім да выхаду на пэнсію застаецца менш за пяць гадоў. Гэты закон таксама быў прыняты Дзяржаўнай Думай і падпісаны сёньня прэзыдэнтам.

У пачатку кастрычніка Уладзімір Пуцін заявіў, што пасьля ягоных паправак пэнсійная рэформа не зэканоміць грошы бюджэту, а наадварот, запатрабуе дадатковыя выдаткі.

Першапачаткова урад плянаваў, што грошы, зэканомленыя на павышэньні пэнсійнага ўзросту, пойдуць на дадатковае павелічэньне бягучых пэнсій.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG