Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Савеце Рэспублікі дапусьцілі магчымасьць новага падвышэньня пэнсійнага ўзросту


Ілюстрацыйнае фота

Пэнсійны ўзрост жанчын могуць яшчэ раз падвысіць пасьля 2022 году — паводле зьвестак БелаПАН, так заявілі ў Савеце Рэспублікі, дзе абмяркоўвалі дэфіцыт грошай у Фондзе сацыяльнай абароны.

Новы этап падвышэньня пэнсійнага ўзросту можа пачацца сьледам за цяперашнім, кажуць крыніцы агенцтва ў парлямэнцкіх колах. Да якога ўзроўню дэпутаты задумалі падвышаць пэнсійны ўзрост жанчын, невядома, але экспэрты кажуць, што было б мэтазгодна зраўняць «жаночы» і «мужчынскі» пэнсійныя ўзросты.

Дэфіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, зь якога выплачваюцца пэнсіі, назіраецца ад 2013 году — група экспэртаў зь міністэрстваў і ведамстваў у Савеце Рэспублікі разважала, што з гэтым рабіць.

Сярод прапановаў былі таксама «кампэнсацыйныя захады» — перанесьці частку выдаткаў на рэспубліканскі бюджэт, напрыклад плаціць зь бюджэту за догляд інвалідаў І групы і людзей пасьля 80 гадоў.

Іншая прапанова — не плаціць за першыя тры дні, праведзеныя на бальнічным, а толькі з чацьвёртага дня часовай непрацаздольнасьці.

Цяпер жанчыны ў Беларусі могуць выходзіць на пэнсію на пяць гадоў раней за мужчынаў. Падвышэньне пэнсійнага ўзросту, якое пачалося ў 2016 годзе, захоўвае такую розьніцу, да 2022 году пэнсійны ўзрост падвысіцца да 58 гадоў для жанчын і 63 для мужчынаў. Празь «дзіркі» ў рэформе шэраг беларусаў трапілі у пэнсійную пастку.

Чытайце таксама:

Людзей зь мінімальнымі пэнсіямі за 6 гадоў стала больш у 5 разоў

Усё пра пэнсійны ўзрост і рэформу

Калі беларускія пэнсіянэры былі больш заможныя — цяпер ці 30 год таму?

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG