Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства працы прапануе ўвесьці «страхаваньне ад беспрацоўя»


«Цягам паўгода той, хто застаўся бяз працы, зможа разьлічваць на выплаты памерам 60% ад яго сярэдняга заробку на апошнім месцы працы», — тлумачыць sb.by прадстаўнік Міністэрства працы Алег Токун.

Атрымліваць выплаты можна будзе толькі пасьля рэгістрацыі ў службе занятасьці.

Грошы для «страхоўкі» прапануецца браць з дадатковых выплат у Фонд сацыяльнай абароны. Паводле Алега Токуна, штомесячны ўзнос павінен складаць 0,5% ад фонду аплаты працы:

«Пры гэтым прапануем плаціць гэтую суму пароўну — і наймальніку, і работніку. Гэта значыць, работнік замест 1% у ФСАН павінен будзе плаціць 1,25%. Мне здаецца, што гэта неістотнае павелічэньне, улічваючы тое, што чалавек атрымлівае рэальную абарону ад беспрацоўя. І наймальнікі, думаю, таксама будуць ня супраць, паколькі гэта здыме зь іх пэўны груз сацыяльнай адказнасьці за работнікаў, якіх звальняюць».

XS
SM
MD
LG