Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША не прызналі рашэньне беларускага суду пра апеку над сынам тэнісісткі Азаранкі


Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка

Апэляцыйны суд у ЗША пастанавіў, што рашэньне беларускага суду ня можа быць вырашальным у спрэчцы за апеку над сынам паміж экс-першай ракеткай сьвету Вікторыяй Азаранкай і яе былым партнэрам Білі Маккігам.

Паводле Апэляцыйнага суду, Маккіга своечасова не паінфармавалі пра судовае паседжаньне ў Беларусі. Як паведамляе выданьне Metropolitan News-Enterprise, цяпер пытаньне пра апеку мае вырашаць Вышэйшы суд Лос-Анджэлесу, які раней адмовіўся разглядаць гэтую справу, спаслаўшыся на рашэньне беларускага суду.

Ленінскі суд Менску прызнаў Вікторыю Азаранку асноўным апекуном (дзіця павінна пастаянна знаходзіцца з маці і можа бачыцца з бацькам у парадку, вызначаным судом), асноўным месцам жыхарства дзіцяці названая Беларусь.

Прадстаўнікі Білі Маккіга спрабавалі абскардзіць гэтае рашэньне ў Менскім гарадзкім судзе, але апэляцыйная скарга была адхіленая.

У ліпені 2017 году Вікторыя Азаранка разышлася зь Білі Маккігам, бацькам яе сына Леа Аляксандра. У жніўні 2017 Маккіг зьвярнуўся ў суд Лос-Анджэлесу наконт «крадзяжу дзіцяці», на падставе чаго было прынятае рашэньне: на час разгляду справы аб апякунстве хлопчык ня мог пакідаць горад.

На здымку, які разьмешчаны ў Інстаграме тэнісісткі ўчора, яна трымае сына на руках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG