Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы прапанавалі альтэрнатыву абраным турыстычным лягатыпам Беларусі

Пераможца галасаваньня (35,17%) - канцэпцыя кампаніі «Маклай-груп»
Пераможца галасаваньня (35,17%) - канцэпцыя кампаніі «Маклай-груп»

Карыстальнікі сацсетак прапанавалі альтэрнатыўныя варыянты турыстычным лягатыпам краіны, абраным як найлепшыя на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызму.

Паводле тэлеканалу СТВ, галасаваньне мае кансультатыўны характар, канчатковае рашэньне прыме журы. Склад журы і дата рашэньня не паведамляецца.

Прапанаваныя для галасаваньня варыянты
Прапанаваныя для галасаваньня варыянты

Свабода раней пісала, што прагаласаваць з аднаго дэвайсу можна было некалькі разоў. У інфармацыйным аддзеле агенцтва па турызму Свабодзе казалі, што «ведаюць пра гэтую недапрацоўку» і ліквідуюць яе. Меркавалася, што ранейшыя галасы, захаваныя ў архіве, будуць улічвацца падчас падсумаваньня вынікаў.

XS
SM
MD
LG