На сайце Нацыянальнага агенцтва турызму Беларусі завяршылася народнае галасаваньне за турыстычны брэнд краіны. Як паведамляе дзяржаўны тэлеканал СТВ, вынікі галасаваньня маюць кансультатыўны характар, канчатковае рашэньне прыме журы.
Склад журы і меркаваная дата канчатковага рашэньня не паведамляюцца. Але з папярэдніх публікацыяў вядома, што журы будзе выбіраць пераможцу з тройкі лідэраў народнага галасаваньня.
У тройцы лідэраў дзьве канцэпцыі ад кампаніі «Маклай-груп» (агулам яны прапаноўвалі тры варыянты) і адна ад рэклямнага агенцтва «Малако».
1 месца (35,17% галасоў) — «Маклай-груп», «Easy to love» / «Explore’n’share» («Лёгка палюбіць» / «Спазнай і падзяліся»)
Падрабязна: PDF
2 месца (28,40% галасоў) — «Малако», «Be with us» («Будзь разам з намі»)
Падрабязна: PDF
3 месца (11,38% галасоў) — «Маклай-груп», «Nature is everywhere!» («Прырода паўсюль!»)
Падрабязна: PDF