Пасада была вакантнаю пасьля скандалу з выбачэньнем падлетка перад скульптурай гарадавога ў Менску і адстаўкай папярэдняга прэс-сакратар Георгія Еўчара, паведамляе БелаПАН.
Суд у Маскве ў суботу асудзіў нэанацыста Максіма Марцінкевіча, вядомага як Цясак, на дзесяць гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем тэрміну ў калёніі строгага рэжыму. Пра гэта паведамляе агенцтва гарадзкіх навін «Масква».
Амаль 60% грамадзянаў Украіны гатовыя прагаласаваць на рэфэрэндуме за ўступленьне Ўкраіны ў ЭЗ і крыху больш за 45% падтрымліваюць уступленьне краіны ў НАТО.
У 2018 годзе ў лепшы сьвет адышло шмат выбітных асобаў: грамадзкіх дзеячоў, кампазытараў, літаратараў, мастакоў, артыстаў, спартоўцаў. Свабода ўспамінае.
Вугорскія ўлады зьнялі любімую многімі статую Імрэ Надзя, героя антысавецкіх паўстаньняў 1956 году, з плошчы ў цэнтры Будапэшту.
1 студзеньня 2019 году спаўняецца 100 гадоў Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы. Мы спыталі менчукоў, ці лічаць яны гэтую дату важнай і ці будуць яе адзначаць.
15 паказьнікаў, якія тычацца больш як 9 мільёнаў жыхароў Беларусі.
З 28 сьнежня ў Грузіі ў сілу ўступіў законапраект, які робіць больш жорсткім пакараньне за гвалт у сямʼі.
Савет Міністраў зацьвердзіў пералік друкаваных СМІ, якім у 2019 годзе будзе аказвацца падтрымка зь дзяржаўнага бюджэту.
У Ерусаліме ад раку памёр вядомы ізраільскі пісьменьнік Амос Оз. Яму было 79 гадоў.
Адной з найбольш важных падзей 2018 году — 7-месячная акцыя ў Курапатах супраць адкрыцьця і дзейнасьці рэстарацыі «Поедем поедим».
У Менску пачаў працаваць сацыяльны сэрвіс «Бананавы фургон».
Ні ў КДБ. ні ў Менгарвыканкаме не называюць імя дзейнага кіраўніка раённай адміністрацыі Менску і адначасова кіраўніка тэрытарыяльнай антыкарупцыйнай камісіі, які штотыдзень у чацьвер задарма атрымліваў прадуктовыя наборы з адной сеткі крамаў.
У розных краінах сьвету выбіралі «Слова году», якое для іх найлепш характарызуе год 2018-ы. Дзесьці рашэньне прымалі камісіі лінгвістаў, а недзе выбар пакінулі за носьбітамі мовы.
Жанчынам у Беларусі дазволілі сядаць за стырно на любым тэрміне цяжарнасьці, але гэта тычыцца толькі аўтамабіляў катэгорыі «В».
Адмена візаў «на закупы» — тэхнічны крок, які не прынясе нязручнасьцяў беларусам, удакладняюць у польскай амбасадзе.
Пакуль гэта тычыцца аўтамабільнага пункту пропуску «Казловічы», чыгуначных «Гудагай» і «Бігосава». Вызваленых ад працы памежнікаў кудысьці перанакіруюць, але куды менавіта, не паведамляюць.
Паводле міністра, «тыя людзі, якія спрабуюць правакаваць уладу», самі разумеюць мяжу паміж дазволеным і недазволеным.
Жыхар райцэнтру Дрыбін Андрэй Юркоў патрабуе ад чыноўнікаў, каб з галоўнай ялінкі раёну прыбралі чырвоную зорку. Сваю пазыцыю ён аргумэнтуе тым, што «чырвоная зорка — гэта сымбаль барацьбы з хрысьціянствам, а паколькі Раство — хрысьціянскае сьвята, то чырвонай зоркі на ялінцы ня мусіць быць».
У Беларусі зьнялі абмежаваньне для цяжарных на кіраваньне аўто па пасьведчаньні кіроўцы катэгорыі «В». Раней кіраваць аўто цяжарным нельга было з 30 тыдня цяжарнасьці.
За 2018 год Аляксандар Лукашэнка амаль не выступаў у жывым эфіры — якраз з такіх выступаў часта зьяўляюцца інтэрнэт-мэмы. Але і дзяржаўная прэса (іншую да яго рэдка пускаюць) перадала шмат неадназначных ягоных выказваньняў. Вось некаторыя.
З 2 студзеня польскія візавыя цэнтры і консульствы больш ня будуць прымаць дакумэнты на візу з мэтай «на закупы».
Адна з найбольш гучных і яркіх ініцыятываў 2018 году — «Маршыруй, дзетка», якая ўзьнікла як імгненны адказ на рашэньне ўладаў адмовіцца ад распрацоўкі законапраекту аб папярэджаньні хатняга гвалту.
Cям’я Сталяровых з Асіповіцкага раёну стварыла прытулак для траўмаваных дзікіх птушак. За пяць гадоў існаваньня сужэнцы вярнулі ў прыроду больш за тры сотні гадаванцаў. Нямала птушак засталіся ў прытулку — без чалавека ім ужо ня выжыць.
За тры апошнія сьвяточныя дні ў Беларусі затрыманыя 210 нецьвярозых кіроўцаў і 426 бяспраўнікаў. Такія лічбы назваў 26 сьнежня журналістам падпалкоўнік Станіслаў Салавей зь Дзяржаўнай аўтаінспэкцыі. Гэта ў паўтара раза болей, чым у працоўныя дні.
Сёньня пасьля 14-суткавага арышту мусіў вызваліцца з ізалятара часовага ўтрыманьня гомельскі блогер Максім Філіповіч. Увесь тэрмін ён трымаў галадоўку. Замест вызваленьня яго прывезьлі на чарговы суд і прысудзілі чарговы арышт — 15 сутак.
Мадэль з Казахстану Дынагул Тасава заявіла ў Instagram, што партнэр зьбіў яе пасьля таго, як яна прыняла ўдзел у модным паказе і паказала сукенку з празрыстай устаўкай, якая агалял грудзі.
У краінах Эўразійскага эканамічнага саюзу, у які ўваходзіць і Беларусь, з 26 сьнежня ўводзяцца дадатковыя патрабаваньні да маркіроўкі прадуктаў з ужываньнем генна-мадыфікаваных арганізмаў (ГМА), паведамляе прэс-служба Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
На пачатку гэтага году мы прапанавалі экспэртам даць прагноз на 2018 год. Хто ж аказаўся найбольш дакладным у сваіх прагнозах?
Улады Польшчы хочуць дэпартаваць у Расею чачэнскага блогера Тумсо Абдурахманава, паведамляе «Настоящее время». Як сказаў сам Абдурахманаў, 20 сьнежня міграцыйныя ўлады Польшчы ўручылі яму адпаведныя дакумэнты.
Жыхарка расейскага Екацярынбургу Юлія Савіноўскіх, у якой пасьля апэрацыі па выдаленьні грудзей органы апекі адабралі двух прыёмных сыноў, зьехала з Расеі.
Іміграцыйныя ўлады ЗША паведамілі, што 8-гадовы хлопчык з Гватэмалы памёр у зьняволеньні — гэта другі такі выпадак ў гэтым месяцы.
Парлямэнт Тайлянду 25 сьнежня на спэцыяльнай сэсіі прыняў закон, які дазваляе вытворчасьць, выкарыстаньне і захоўваньне марыхуаны ў мэдычных мэтах.
Рада БНР абвясьціла пра ўзнагароджаньне мэдалём у гонар стагодзьдзя Беларускай Народнае Рэспублікі. Адпаведны дэкрэт падпісала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
Напярэдадні суду Кевін Спэйсі выпусьціў відэа «Я скажу шчыра», дзе гаворыць у вобразе пэрсанажа Фрэнка Андэрвуда з сэрыялу «Картачны домік».
У гэтыя сьвяточныя дні згадаем пра добрыя справы, якія адбыліся дзякуючы публікацыям журналістаў Радыё Свабода.
Ахвярамі цунамі ў Зондзкай пратоцы, якая падзяляе інданэзійскія выспы Ява і Суматра, сталі больш за 370 чалавек, параненыя праблізна паўтары тысячы, 120 чалавек зьніклі бязь вестак.
Яшчэ два захопленыя Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі каля берагоў анэксаванага Крыму ўкраінскія маракі, Юры Будзіла і Андрэй Шаўчэнка, заявілі падчас сьледчых дзеяньняў, што зьяўляюцца ваеннапалоннымі.
Жыхары Чачні Шота-Шаміль Акаеў і Аюб Ібрагімаў, якія знаходзіліся ў так званай «сакрэтнай турме для геяў» на тэрыторыі рэспублікі, былі забітыя 30 сакавіка 2017 года стрэламі ў патыліцу з блізкай адлегласьці.
На старонках брытанскай амбасады ў Беларусі апублікаванае відэа зь віншаваньнем з Калядамі і Новым годам. Пасьля беларускіх калядных сьпеваў з удзелам ансамблю «Гаманіна» віншаваньне на беларускай мове агучыла амбасадарка Фіёна Гіб.
У жніўні 2017 году Лукашэнка загадваў павялічыць насельніцтва Беларусі да 15 млн чалавек, а таксама казаў, што краіна «можа пракарміць 20 мільёнаў чалавек».
Пасьля дзесяцімесячнай працы перакладчыцы і выдаўцоў на гэтым тыдні выйшла ў чэскім перакладзе кніга мэмуараў Ларысы Геніюш «Споведзь». У чэскім выданьні кніга называецца «Пані доктарава 0-289, або з Чэхаславаччыны да ГУЛАГу».
У Ізраілі памёр апошні вядомы ўдзельнікпаўстаньня 1943 году ў Варшаўскім гета Сымха Ратайзэр-Ротэм. Яму было 94 гады.
Паглядзець на птушак, сьпячы хлеб, паезьдзіць на ровары вакол Чарэйскага возера — мянчанка Карына Сітнік арганізоўвае туры, якія паказваюць Беларусь зь незвычайнага боку. Яна падзялілася сваім досьведам бізнэсу ў Беларусі і расказала, як замежжа можа стаць штуршком наперад.
У Фэйсбуку амбасады ЗША ў Менску разьмешчаны відэаролік, на якім амэрыканскія дыпляматы віншуюць грамадзян Беларусі са сьвятамі і сьпяваюць песьню «Звон зьвініць».
Прыватнае прадпрыемства «Студыя эксклюзіўных падарункаў „Фота на ўсё “» не прыняло заказ на друк гербу «Пагоня» на кубку ў гамяльчанкі Надзеі Дварэцкай. Пра гэта паведамляюць naviny. by
Член Саюзу пісьменьнікаў Латвіі, пісьменьнік-фантаста Мікалая Гуданца знайшлі ў картатэцы агентаў КДБ, апублікаванай 20 сьнежня Нацыянальным архівам Латвіі. Гуданец растлумачыў у Фэйсбуку, як там апынуўся.
Лявон Вольскі прыняў прапанову ад беларуска-брытанскай кампаніі @gismartmusic і цяпер ягоныя песьні можна будзе сьпець у караоке. Пра гэта ў Instagram паведамляе krambambula. official.
Гарадзенцы Віталь і Даша адкрылі краму густоўных рамесных вырабаў, дзе прадаўцы адгаворваюць кліентаў набываць тавар. Крама не прыносіць шмат прыбытку, але дазваляе наведнікам убачыць, якім прыгожым бывае «сваё». Як гэта — быць неабыякавай беларускамоўнай шматдзетнай сямʼёй?
Загрузіць яшчэ