Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура: У Беларусі ў апошнія два гады абвінавачаных сталі радзей браць пад варту


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За апошнія два гады ў Беларусі сталі менш ужываць такую меру стрыманьня, як дасудовае ўзяцьце пад варту, паведаміў намесьнік генпракурора Беларусі Аляксей Стук, піша БелТА.

Такую заяву ён зрабіў перад пачаткам міжнароднай канфэрэнцыі «Ўзяцьце пад варту: законнасьць, разумныя тэрміны і альтэрнатыўныя меры стрыманьня ў сьвятле перадавой практыкі ў Эўропе».

«Прагназуем, што па выніках 2018 году колькасьць узятых пад варту ў параўнаньні з 2016-м паменшыцца на 20%», — сказаў Аляксей Стук.

Праваахоўныя органы за мінулыя два гады «прайшлі пэўны шлях аптымізацыі ўжываньня гэтай меры стрыманьня», дадаў ён. Паводле накіраваных у суд крымінальных спраў, у 2018 годзе пад вартай утрымліваўся кожны чацьвёрты абвінавачаны.

«Утрыманьне пад вартай — гэта радыкальная мера. Яна ўжываецца ў тых выпадках, калі немагчыма прымяненьне iншых альтэрнатыўных захадаў», — перадае словы Стука БелаПАН.

Пры гэтым прадстаўнік Генпракуратуры мяркуе, што ня варта «захапляцца альтэрнатыўнымі мерамі стрыманьня». Паводле яго, па некаторых злачынствах узяцьце пад варту — гэта адзіная мера, якая гарантуе, што абвінавачаны не схаваецца ад правасудзьдзя і не працягне сваю злачынную дзейнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG