Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінпрацы анансавала рост пэнсій у 2019 годзе, большы за інфляцыю


Ірына Касьцевіч
Ірына Касьцевіч

Рост пэнсіяў па ўзросьце ў Беларусі у 2019 годзе прагназуецца на ўзроўні больш за 14%, сказала журналістам 18 сьнежня міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч, паведамляе БЕЛТА.

Міністарка адзначыла, што на 2019 год пастаўленая задача дасягнуць суадносінаў сярэднямесячнага памеру пэнсіі па ўзросьце і сярэднямесячнага заробку ў 40%.

«Для гэтага сярэднегадавы тэмп росту пэнсіяў па ўзросьце складзе больш за 114%», — сказала яна.

Адказваючы на пытаньне, колькі разоў за год будуць павышацца пэнсіі, міністарка патлумачыла, што гэта будзе залежаць ад таго, як будзе фармавацца даходная частка бюджэту.

Таксама прадугледжаны рост дапамогі сем’ям па доглядзе за дзіцем.

У 2019 годзе ўзровень інфляцыі ўлады хочуць утрымаць у памеры ня болей за 5%.

18 сьнежня Палата прадстаўнікоў прыняла ў двух чытаньнях праект бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Паводле Касьцевіч, агульны даход фонду заплянаваны ў памеры 15 млрд беларускіх рублёў, асноўная сума выдаткаў будзе накіраваная на выплаты пэнсіяў — 77,5% (11,5 млрд рублёў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG