Амэрыканскія ўлады западозрылі ў вывадзе дзесяткаў мільёнаў даляраў з Расеі расейца Леаніда Тэйфа, яго жонку Тацяну і іх саўдзельнікаў, якія пражываюць у ЗША.
Аляксандар Лукашэнка сёньня некалькі гадзін адказваў на пытаньні расейскіх журналістаў і блогераў. Ад пачатку тыдня яны былі ў прэс-туры па краіне. Пасьля прэс-канфэрэнцыі Свабода паразмаўляла з удзельнікам гэтай сустрэчы.
33-гадовы выпускнік інстытуту КДБ СССР Уладзімір Пуцін прыехаў у ГДР па разьмеркаваньні ў 1985 годзе і пакінуў яе ў 1990-м — ужо пасьля падзеньня Бэрлінскай сьцяны.
Літоўскі паэт, перакладчык і публіцыст Томас Вянцлава пасьля дзесяцігодзьдзяў жыцьця за мяжой вярнуўся на радзіму. Ганаровы доктар шасьці ўнівэрсытэтаў цяпер абсталёўваецца ў Вільні, у якой жыў зь дзяцінства, і адкуль у 1977 годзе эміграваў у ЗША, арганізаваўшы перад гэтым у Літве Хэльсынскую групу.
37-гадовая Сьвятлана ў дзяцінстве страціла слых у выніку хваробы. Гэта не перашкодзіла ёй стаць выдатніцай у школе, атрымаць вышэйшую адукацыю і працу ў Акадэміі навук. У жанчыны трое дзяцей. І былы муж, які па-ранейшаму кантралюе яе жыцьцё.
Былы галоўны архітэктар Магілёва Аляксандар Церашкоў прызнаны вінаватым у службовай нядбайнасьці, якая празь неасьцярожнасьць прывяла да сьмерці двух непаўналетніх.
Кастрычніцкі суд Магілёва прызнаў вінаватым 24-гадовага Аляксея Юзепчука ў гандлі людзьмі, выкарыстаньні нявольніцкай працы і вымаганьні. Яму прысудзілі трох гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму і штрафу ў 7 350 рублёў.
Цэнтар разьвіцьця эфэктыўнай камунікацыі «Жывая бібліятэка» разам з дасьледчыцай Аксанай Шэлест праверылі шэраг публічных прастораў у Менску на даступнасьць і расказалі, якія зь іх найбольш прыязныя для розных груп.
Расейская амбасада ў Менску атрымала адказ на сваю ноту ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з нагоды высылкі з краіны грамадзянкі Расеі, прэсавай сакратаркі АГП Ганны Красулінай.
У сусьветным рэйтынгу дабрачыннасьці World Giving Index 2018 Беларусь заняла 121 месца са 144. Ці азначае гэта, што дабрачыннасьць у Беларусі не папулярная? Ці стымулюе яе дзяржава?
За любы аборт там пакуль пагражала турма. На рэфэрэндуме ў траўні дзьве траціны ірляндцаў выказаліся за легалізацыю абортаў. Калі прэзыдэнт падпіша закон, будуць дазволеныя аборты да 12 тыдняў цяжарнасьці.
Міністар унутраных спраў Францыі Крыстоф Кастанэр пацьвердзіў, што паліцыя застрэліла падазраванага ў нападзе на калядны кірмаш у Страсбуры 29-гадовага Шэрыфа Шэката.
Леаніда Кулакова аштрафавалі на 980 рублёў за ўдзел у акцыі памяці рэпрэсаваных літаратараў 29 кастрычніка каля менскага КДБ.
12 сьнежня суд Савецкага раёну Гомля аштрафаваў за абразу і арыштаваў на 14 сутак за дробнае хуліганства блогера Максіма Філіповіча.
«129 дзяцей ужо з панядзелка застануцца без трэніровак, а празь месяц спартоўцы застануцца бязь лёду».
У 2017 годзе чачэнская сям’я зь сямі чалавек некалькі разоў спрабавала трапіць зь Беларусі ў Літву і Польшчу, каб атрымаць прыстанішча. Чачэнцам адмовілі, і яны вярнуліся ў Расею, дзе галаву сям’і затрымалі.
Жыхару Сьветлагорску Ігару Песікаву на радзіме шматкроць адмаўлялі ў працы, таму два гады таму Ігар зьехаў у Ізраіль па працоўнай візе. Прыехаў на радзіму ў адпачынак — і дазнаўся, што дармаед.
Сёньня ў Казахстане штогод распадаецца кожны трэці шлюб, а ўсяго за апошнія 10 гадоў у краіне распалася паўтара мільёна шлюбаў.
Адпаведны ліст у некаторых арганізацыях атрымалі 7 сьнежня з подпісам першай намесьніцы кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску Таццяны Калядкі.
Сьледчы камітэт высьвятляе абставіны крадзяжу квадракоптэраў са складу лягістычнага цэнтру менскага аэрапорту, паведамляецца на сайце СК.
13-гадовая Вераніка Радзівонава робіць плястылінавыя мульцікі пра славутыя мясьціны Беларусі. Юную мультыплікатарку захапляюць замкі. Яна ўзялася стварыць цыкль мультфільмаў пра іх. Першы прысьвяціла Мірскаму замку. Цяпер працуе над мультфільмам пра Нясьвіскі.
Майкл Коэн, былы адвакат прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, асуджаны на тры гады турэмнага зьняволеньня.
Вязьня Наваполацкай калёніі Сьвятаслава Барановіча, асуджанага за бойку зь пераапранутым міліцыянтам падчас менскага маршу «недармаедаў» у 2017 годзе, зноў зьмясьцілі ў карцэр.
Google і «Яндекс» сабралі найбольш папулярныя пошукавыя запыты ў Беларусі за 2018 год. Найчасьцей у трэндах сустракаюцца расейскія дзеячы, падзеі і мэдыяпрадукты, але не заўжды на першай пазыцыі.
У Менску выйшаў зборнік «Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных дасьледаваньнях і гістарычнай памяці».
Беларусаў няма сярод пацярпелых у выніку страляніны ў Страсбургу, паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.
У вучэньнях у Менску ў ноч на 12 сьнежня будзе задзейнічаная тэхніка, МНС просіць жыхароў паставіцца з разуменьнем.
Чэхія і Францыя сёньня сумесна арганізавалі ў розных гарадах сьвету сьняданкі зь мясцовымі праваабаронцамі. Мерапрыемства праводзіцца ў гонар 30-годзьдзя сьняданку былога прэзыдэнта Францыі Франсуа Мітэрана з чэхаславацкімі дысыдэнтамі.
Ангельскі актор, пісьменьнік, драматург і грамадзкі дзеяч Стывэн Фрай выказаўся ў падтрымку затрыманых удзельнікаў пэрформансу «Дэканструкцыя міліцыянта» ў Менску.
Арыштаваная ў ЗША расіянка гатовая пацьвердзіць, што яна дзейнічала ў якасьці замежнага агента без рэгістрацыі ў міністэрстве юстыцыі ЗША.
11 сьнежня — 100 гадоў з дня нараджэньня расейскага пісьменьніка, дысыдэнта і нобэлеўскага ляўрэата Аляксандра Салжаніцына. Што значыць імя Салжаніцына для мінакоў на вуліцах Менску?
Якія міжнародныя законы, канвэнцыі і дамоўленасьці парушылі стваральнікі «дармаедзкіх» дэкрэтаў? Якія ёсьць мэханізмы аспрэчваньня «дармаедзкага статусу» у беларускіх і міжнародных інстанцыях?
«Чалавекам году» паводле вэрсіі часопісу Time сталі журналісты, якія пацярпелі ад перасьледу. Часопіс называе іх «guardians» («вартавыя»), падкрэсьліваючы, што гэтыя журналісты «стаяць на варце праўды».
У Маскве ў аўторак адкрылі помнік Аляксандру Салжаніцыну. Скульптуру ўсталявалі ў сквэры на вуліцы Салжаніцына ў таганскім раёне расейскай сталіцы.
У 2017 годзе такіх было 9880. Рух у зваротным кірунку меншы — тысяча беларусаў езьдзіла ў Латвію бязь візаў цягам 2017 году. Малы памежны рух замарозілі ў Менску
«Ужо з гэтай школы цягнуць што толькі можна. То на працы прымушалі выпісваць газэты, зараз да дзяцей дабраліся», — абурыўся нехта з бацькоў.
Намесьнік начальніка галоўнага консульскага ўпраўленьня Міністэрства замежных спраў Беларусі Аляксандар Ганевіч расказаў, як плянуюць пашырыць магчымасьці для іншаземцаў наведваць Беларусь бязь візаў.
Арганізатары хочуць толькі пазначыць моманты, якія можна палепшыць і на якія варта зьвярнуць увагу, таму запрашаюць намінантаў на цырымонію ўручэньня «антыпрэміі».
Сьледчы камітэт таксама абверг інфармацыю аб тым, што ў абвінавачанага з забітым міліцыянтам да здарэньня быў канфлікт.
«Гэта ня ўрок працы ў школе. Тут няма ідэальнага выніку», — кажа Сафія ўдзельніцам варштату, якія старанна вышываюць смочкі на цішотках.
Адказ не станоўчы і не адмоўны: яму пісалі пра неадэкватныя дзеяньні «жыхароў і супрацоўнікаў міліцыі», яно адказала, што «адэкватныя дзеяньні пытаньняў не выклікаюць».
Чыноўнікі адмаўляюцца лячыць 2-гадовую дзяўчынку за мяжой, бо гэта «немэтазгодна». А не таму, што гэта каштуе больш за паўмільёна даляраў.
Пра гэта было заяўлена на форуме, зладжаным грамадзкім аб’яднаньнем «Пэрспэктыва».
Неверагодная гісторыя гісторыя каханьня ў сучаснай Ўкраіне. Яе героі — Дзьмітры Рызьнічэнка, актывіст крайне правай групоўкі, і Тацьцяна Паўленка — анархістка і фэміністка.
Праект «Мова нанова» прапанаваў дзецям напісаць па-беларуску лісты да сьвятога Мікалая. Даслаць ліст можна праз адмысловую форму на сайце праекту.
У ЗША абвінавачаная ў незаконным лябіяваньні інтарэсаў Расеі Марыя Буціна заявіла, што зьбіраецца зьмяніць паказаньні, у якіх называла сябе невінаватай.
30 лістапада праваабарончая супольнасьць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненьні ў галіне правоў чалавека.
Асуджаны за махлярства Казьбек Япрынцаў адбыў за кратамі 2 гады і 3 месяцы з вызначаных прысудам васьмі гадоў.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў пастанову аб забароне продажу вадкасьцяў з утрыманьнем сьпірту па цане ніжэйшай за харчовы алькаголь.
Загрузіць яшчэ