Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ірляндыі дасьледуюць магчымы крадзеж мільёнаў фотаздымкаў у карыстальнікаў Facebook


Чарговая дзірка ў сыстэме бясьпекі самай папулярнай сацыяльнай сеткі сьвету выявілася ў пятніцу 14 сьнежня.

Камісія па абароне дадзеных (DPC) Ірляндыі, краіны, у якой разьмешчана эўрапейская штаб-кватэра Facebook, пачала расьследаваньне ў дачыненьні да кампаніі. Экспэрты DPC маюць намер вывучыць, як Facebook выконваў Нормы агульнай абароны дадзеных Эўразьвязу, якія ўступілі ў сілу ў канцы траўня 2018 года.

У мінулую пятніцу прадстаўнікі Facebook паведамілі аб выяўленай праблеме, з-за якой фатаграфіі амаль сямі мільёнаў карыстальнікаў сацыяльнай сеткі маглі быць даступныя для іншых праграм. Адміністрацыя сацсеткі ўжо прызнала існаваньне памылкі. Магчымасьць капіяваць асабістыя фота карыстальнікаў існавала з 13 па 25 верасьня, падкрэсьліваецца ў заяве Facebook.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG