На сайце Petitions.by пэтыцыю з просьбай перанесьці працоўны дзень зь серады 2 студзеня на «любую іншую суботу» падпісалі 16 595 разоў.
Сярод лесу за 80 кілямэтраў ад Гомля штогод зьбіраецца сотня чалавек, каб адсьвяткаваць Новы год. Свабода пабывала на незвычайным сьвяце ў лесе, пра якое «ведаюць толькі свае».
Як вулічныя музыканты аказваліся нямецкімі шпіёнамі, лепшую гарэлку ў габрэйскім квартале прадавалі беларусы, а вясковы хлеб перамагаў гарадзкія булкі — у кнізе ўспамінаў пра Горадню 1930–1940-х гадоў.
У ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня Аляксандар Лукашэнка зьвярнуўся з традыцыйным пасланьнем для беларусаў. Радыё Свабода падглядзела, як карыстальнікі сацсетак глядзелі навагодні выступ кіраўніка дзяржавы.
У Сэўле, сталіцы Паўднёвай Карэі, Новы 2019 год сустрэлі гукамі званоў, а вось Паўночная Карэя сустрэла Новы год грандыёзным фэервэркам у сталіцы Пхеньяне.
Як паведаміў у сваім Фэйсбуку сустаршыня Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец, абаронцы Курапатаў Дзяніс Урбановіч, Натальля Ладуцька і яшчэ адна абаронца Курапатаў былі затрыманыя.
Больш за мільён людзей прыйшлі, каб паглядзець на самы вялікі фаервэрк, які горад калі-небудзь бачыў. Неба ў Сыднэі асьвяцілі 100000 індывідуальных піратэхнічных эфэктаў, у прыватнасьці, у залатых, срэбных і фіялетавым колерах.
Як кіраўнікі розных рэгіёнаў Беларусі віншуюць людзей з Новым годам.
У 2018 годзе ў сьвеце загінулі 94 супрацоўнікі СМІ, зь іх 84 чалавекі сталі ахвярамі мэтанакіраваных нападаў. Пра гэта паведамілі ў Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў (International Federation of Journalists).
Сьвяточнае #давайпака на Свабодзе.
Сёлета Свабода запусьціла ўласны фактчэкер. У праекце «Фактограф» мы спраўджвалі спрэчныя навіны і заявы. Прыгадайце з намі гучныя леташнія фэйкі.
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ўстанавіла на 2019 год разьмеркавальныя квоты рэгістрацыі хадайніцтваў аб наданьні статусу ўцекача, дадатковай абароны або прытулку.
Кола падазраваных звузілася зь некалькіх тысяч да некалькіх соцень чалавек. Пра гэта заявіў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка ў эфіры «5 канала», паведамляе УНІАН.
Гэта не абавязкова самыя чытаныя навіны, далёка не заўсёды яны мелі гучны вынік — але можна сьцьвярджаць, што гэтыя падзеі яшчэ нагадаюць пра сябе ў 2019 годзе.
Пра зьмены, якія чакаюць беларусаў з 1 студзеня.
Цягам году «Настоящее время» зьбірала найважнейшую, на погляд рэдакцыі, статыстыку пра Расею, Украіну, Беларусь, Азэрбайджан, Армэнію, Грузію, краіны Балтыі і цэнтральнаазіяцкага рэгіёну. Вынікі аналізу апублікаваныя ў спэцыяльным праекце.
Героі Лявона Вольскага сьпяваюць пра выходныя, працоўны дні і клопат ураду.
Пасада была вакантнаю пасьля скандалу з выбачэньнем падлетка перад скульптурай гарадавога ў Менску і адстаўкай папярэдняга прэс-сакратар Георгія Еўчара, паведамляе БелаПАН.
Суд у Маскве ў суботу асудзіў нэанацыста Максіма Марцінкевіча, вядомага як Цясак, на дзесяць гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем тэрміну ў калёніі строгага рэжыму. Пра гэта паведамляе агенцтва гарадзкіх навін «Масква».
Амаль 60% грамадзянаў Украіны гатовыя прагаласаваць на рэфэрэндуме за ўступленьне Ўкраіны ў ЭЗ і крыху больш за 45% падтрымліваюць уступленьне краіны ў НАТО.
У 2018 годзе ў лепшы сьвет адышло шмат выбітных асобаў: грамадзкіх дзеячоў, кампазытараў, літаратараў, мастакоў, артыстаў, спартоўцаў. Свабода ўспамінае.
Вугорскія ўлады зьнялі любімую многімі статую Імрэ Надзя, героя антысавецкіх паўстаньняў 1956 году, з плошчы ў цэнтры Будапэшту.
1 студзеньня 2019 году спаўняецца 100 гадоў Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы. Мы спыталі менчукоў, ці лічаць яны гэтую дату важнай і ці будуць яе адзначаць.
15 паказьнікаў, якія тычацца больш як 9 мільёнаў жыхароў Беларусі.
З 28 сьнежня ў Грузіі ў сілу ўступіў законапраект, які робіць больш жорсткім пакараньне за гвалт у сямʼі.
Савет Міністраў зацьвердзіў пералік друкаваных СМІ, якім у 2019 годзе будзе аказвацца падтрымка зь дзяржаўнага бюджэту.
У Ерусаліме ад раку памёр вядомы ізраільскі пісьменьнік Амос Оз. Яму было 79 гадоў.
Адной з найбольш важных падзей 2018 году — 7-месячная акцыя ў Курапатах супраць адкрыцьця і дзейнасьці рэстарацыі «Поедем поедим».
У Менску пачаў працаваць сацыяльны сэрвіс «Бананавы фургон».
Ні ў КДБ. ні ў Менгарвыканкаме не называюць імя дзейнага кіраўніка раённай адміністрацыі Менску і адначасова кіраўніка тэрытарыяльнай антыкарупцыйнай камісіі, які штотыдзень у чацьвер задарма атрымліваў прадуктовыя наборы з адной сеткі крамаў.
У розных краінах сьвету выбіралі «Слова году», якое для іх найлепш характарызуе год 2018-ы. Дзесьці рашэньне прымалі камісіі лінгвістаў, а недзе выбар пакінулі за носьбітамі мовы.
Жанчынам у Беларусі дазволілі сядаць за стырно на любым тэрміне цяжарнасьці, але гэта тычыцца толькі аўтамабіляў катэгорыі «В».
Адмена візаў «на закупы» — тэхнічны крок, які не прынясе нязручнасьцяў беларусам, удакладняюць у польскай амбасадзе.
Пакуль гэта тычыцца аўтамабільнага пункту пропуску «Казловічы», чыгуначных «Гудагай» і «Бігосава». Вызваленых ад працы памежнікаў кудысьці перанакіруюць, але куды менавіта, не паведамляюць.
Паводле міністра, «тыя людзі, якія спрабуюць правакаваць уладу», самі разумеюць мяжу паміж дазволеным і недазволеным.
Жыхар райцэнтру Дрыбін Андрэй Юркоў патрабуе ад чыноўнікаў, каб з галоўнай ялінкі раёну прыбралі чырвоную зорку. Сваю пазыцыю ён аргумэнтуе тым, што «чырвоная зорка — гэта сымбаль барацьбы з хрысьціянствам, а паколькі Раство — хрысьціянскае сьвята, то чырвонай зоркі на ялінцы ня мусіць быць».
У Беларусі зьнялі абмежаваньне для цяжарных на кіраваньне аўто па пасьведчаньні кіроўцы катэгорыі «В». Раней кіраваць аўто цяжарным нельга было з 30 тыдня цяжарнасьці.
За 2018 год Аляксандар Лукашэнка амаль не выступаў у жывым эфіры — якраз з такіх выступаў часта зьяўляюцца інтэрнэт-мэмы. Але і дзяржаўная прэса (іншую да яго рэдка пускаюць) перадала шмат неадназначных ягоных выказваньняў. Вось некаторыя.
З 2 студзеня польскія візавыя цэнтры і консульствы больш ня будуць прымаць дакумэнты на візу з мэтай «на закупы».
Адна з найбольш гучных і яркіх ініцыятываў 2018 году — «Маршыруй, дзетка», якая ўзьнікла як імгненны адказ на рашэньне ўладаў адмовіцца ад распрацоўкі законапраекту аб папярэджаньні хатняга гвалту.
Cям’я Сталяровых з Асіповіцкага раёну стварыла прытулак для траўмаваных дзікіх птушак. За пяць гадоў існаваньня сужэнцы вярнулі ў прыроду больш за тры сотні гадаванцаў. Нямала птушак засталіся ў прытулку — без чалавека ім ужо ня выжыць.
За тры апошнія сьвяточныя дні ў Беларусі затрыманыя 210 нецьвярозых кіроўцаў і 426 бяспраўнікаў. Такія лічбы назваў 26 сьнежня журналістам падпалкоўнік Станіслаў Салавей зь Дзяржаўнай аўтаінспэкцыі. Гэта ў паўтара раза болей, чым у працоўныя дні.
Сёньня пасьля 14-суткавага арышту мусіў вызваліцца з ізалятара часовага ўтрыманьня гомельскі блогер Максім Філіповіч. Увесь тэрмін ён трымаў галадоўку. Замест вызваленьня яго прывезьлі на чарговы суд і прысудзілі чарговы арышт — 15 сутак.
Мадэль з Казахстану Дынагул Тасава заявіла ў Instagram, што партнэр зьбіў яе пасьля таго, як яна прыняла ўдзел у модным паказе і паказала сукенку з празрыстай устаўкай, якая агалял грудзі.
У краінах Эўразійскага эканамічнага саюзу, у які ўваходзіць і Беларусь, з 26 сьнежня ўводзяцца дадатковыя патрабаваньні да маркіроўкі прадуктаў з ужываньнем генна-мадыфікаваных арганізмаў (ГМА), паведамляе прэс-служба Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
На пачатку гэтага году мы прапанавалі экспэртам даць прагноз на 2018 год. Хто ж аказаўся найбольш дакладным у сваіх прагнозах?
Улады Польшчы хочуць дэпартаваць у Расею чачэнскага блогера Тумсо Абдурахманава, паведамляе «Настоящее время». Як сказаў сам Абдурахманаў, 20 сьнежня міграцыйныя ўлады Польшчы ўручылі яму адпаведныя дакумэнты.
Жыхарка расейскага Екацярынбургу Юлія Савіноўскіх, у якой пасьля апэрацыі па выдаленьні грудзей органы апекі адабралі двух прыёмных сыноў, зьехала з Расеі.
Загрузіць яшчэ