Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля будынку ФСБ у Маскве затрымалі ўдзельнікаў акцыі супраць вайны з Украінай


Каля будынку ФСБ у цэнтры Масквы на Лубянцы паліцыя затрымала адзінаццаць удзельнікаў акцыі супраць вайны ва Ўкраіне і самавольства сілавых ведамстваў у Расеі, паведамляе «ОВД-Инфо». Іх адвезьлі ў аддзяленьне паліцыі. Разам зь імі быў затрыманы актывіст акцыі «Бестэрміновы пратэст», які праводзіў свой пікет.

Адзін з затрыманых — Дзьмітрый Іваноў — распавёў, што ў аўтазаку паліцэйскія пагражалі яму зьбіцьцём і электрашокерам.

Акцыя ля будынку ФСБ называлася «Сход грамадзян, абураных дзеяньнямі ўлады». Яе арганізатары плянавалі абмеркаваць сытуацыю вакол ваеннага канфлікту ва Ўкраіне, арышту праваабаронцы Льва Панамарова.

Па паведамленьні «Новой газеты», на мерапрыемства прыйшлі каля 50 чалавек. На месцы таксама прысутнічалі актывісты праўладных рухаў SERB і Нод.

16 сьнежня ў Маскве павінен быў адбыцца «Марш за мір. Супраць гвалту». Яго арганізатары гэтак жа плянавалі выказацца супраць вайны на ўсходзе Ўкраіны і самавольства праваахоўных органаў у Расеі. Акцыя не адбылася, адзін зь яе заяўнікаў — лідэр руху «За правы чалавека» праваабаронца Леў Панамароў быў арыштаваны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG