У Брусэлі ў нядзелю адбылася шматтысячная дэманстрацыя ў абарону клімату. Па зьвестках паліцыі, у шэсьці ўдзельнічалі каля 65 тысяч чалавек. Дэманстранты патрабавалі жорсткага абмежаваньня выкідаў вуглякіслага газу — як у Бэльгіі, так і ў Эўропе і сьвеце ў цэлым.
Экс-прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы, які памёр у пятніцу, будзе пахаваны ў сераду ў Тэхасе на тэрыторыі бібліятэкі, якая носіць яго імя. Яна знаходзіцца пры ўнівэрсытэце Каледж-Стейшен. Пра гэта паведамляецца на сайце адукацыйнай установы.
Роўна 30 гадоў таму прэм’ер-міністрам Пакістана стала Беназір Бхута — першая жанчына ў ісламскім сьвеце на чале дзяржавы. Дачка першага дэмакратычна абранага прэзыдэнта Пакістана Зульфікара Алі Бхута, зрынутага падчас дзяржаўнага перавароту, карысталася неверагоднай папулярнасьцю ўнутры краіны.
У 2018/2019 навучальным годзе заплянавана больш за тысячу захадаў дзеля падрыхтоўкі войскаў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Ўзброеных сілаў Беларусі «Ваяр».
У Менску 1 сьнежня адбыўся першы ўсебеларускі зьезд абаронцаў жывёлаў. Арганізатары захаду — грамадзянская ініцыятыва «Мы з табой у адным Доме» і грамадзкае аб’яднаньне абароны жывёл «Заасьвет». На зьезд зарэгістраваліся больш за 80 чалавек з розных гарадоў Беларусі.
2 сьнежня 60-гадовы юбілей адзначае Ўладзімер Парфяновіч — знакаміты ў мінулым вясьляр, трохразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў, чатырохразовы чэмпіён сьвету. Апошнім часам ён працуе трэнэрам у дзіцяча-юнацкім цэнтры алімпійскага рэзэрву ў Мастах на Горадзеншчыне.
У Беларусі з 1 сьнежня па 1 сакавіка кіроўцы абавязаныя выкарыстоўваць толькі зімовыя шыны на аўтамабілях.
1 сьнежня адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы са СНІД. Свабода сабрала самую важную інфармацыю пра хваробу.
Парлямэнт Грузіі зацьвердзіў законапраект аб дазволе спажываньня марыхуаны асобам ад 21-га году жыцьця ў асабістай прасторы, то бок у сваім жытле, якое не зьяўляецца адначасова месцам прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Чым тлумачаць украінскія памежнікі забарону для некаторых расейцаў наведваць Украіну? Пра што пытаюцца памежнікі ў расейцаў? Каб атрымаць адказы на гэтыя пытаньні, карэспандэнт Свабоды выправіўся ў менскі аэрапорт.
Ураджэнец Беларусі і нобэлеўскі ляўрэат Жарэс Алфёраў 30 лістапада быў дастаўлены ў Цэнтральную клінічную бальніцу ў Маскве.
З 1 сьнежня аднаўляецца дзеяньне дэкрэту аб дармаедах. Ці спародзіць гэта пратэсты? Які ўплыў на беларусаў робяць пратэсты ў суседзяў — ва Ўкраіне і ў Расеі? Якой будзе рэакцыя на рэгістрацыю наведнікаў інтэрнэт-форумаў?
Стваральнік парталу Tut.by пракамэнтаваў адмову спыніць крымінальную справу супраць галоўнай рэдактаркі Марыны Золатавай.
Даўгі кампаніі Кныровіча, якую суд прызнаў банкрутам, — больш за 5 мільёнаў даляраў.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра ператрусы ў настаяцеля Сьвята-Ўсьпенскай Кіева-Пячэрскай ляўры мітрапаліта Паўла.
Яна застаецца адзінай абвінавачанай у «справе БелТА». Супраць астатніх 14 фігурантаў справы спыненыя.
Прэс-сакратарка АГП зьбіраецца зьвярнуцца ў суд і пакуль ня мае намеру добраахвотна зьяжджаць.
Споўнілася паўгода, як побач з Курапатамі адкрылася рэстарацыя «Поедем поедим». Адразу на знак пратэсту яе пачалі пікетаваць грамадзкія актывісты і прадстаўнікі апазыцыйных партый і арганізацый.
Расьсьледаваньне справы аб выкраданьні зброі і боепрыпасаў у адной з вайсковых часьцей Баранавічаў працягваецца, ужо затрымана 20 чалавек, паведамілі Радыё Свабода ў Сьледчым камітэце. Абвінавачаныя даюць прызнальныя паказаньні.
Украінскі танцоўшчык Сяргей Палунін атрымаў расейскае грамадзянства. Фатаграфію пашпарта РФ ён апублікаваў у Instagram.
Канчаткова зацьвердзілі пытаньні для чарговага перапісу насельніцтва Беларусі, які пройдзе з 4 да 30 кастрычніка 2019 году.
28 лістапада Беларусь выслала былога таджыцкага футбаліста. А грамадзянка Расеі і прэсавая сакратарка АГП Красуліна рашэньне беларускіх уладаў аб сваёй высылцы абскарджвае ў судзе.
Скакавыя коні кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава зарабляюць утрая больш, чым ён сам. Гэта вынікае з расьсьледаваньня некамэрцыйнай арганізацыі «Транспэрэнсі Інтэрнэшнл — Расея».
Жыхарка Менску напісала скаргу на апазыцыйную дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Ганну Канапацкую, у якой запатрабавала разьмясьціць у працоўным кабінэце апошняй партрэт Аляксандра Лукашэнкі.
Ці ёсьць у Беларусі свае Брыжыт Бардо, якія даюць прыклад гуманнага стаўленьня да жывёл?
Паводле стану на раніцу 30 лістапада пункты пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы працавалі ў штатным рэжыме.
Украіна забараніла ўезд на сваю тэрыторыю расейцам ва ўзросьце ад 16 да 60 гадоў, беларусаў таксама будуць пільнаваць, але забароны для іх няма.
Таксама з 1 сьнежня ў Беларусі падаражае тытунь, павялічыцца працягласьць платных дарог; магчыма, зноў на 1 капейку падаражае бэнзін.
Судзьдзя Першамайскага раённага суду Сьвятлана Чараповіч спыніла адміністрацыйную справу супраць сьвятара Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айца Вікенція, якога 26 лістапада затрымала міліцыя падчас зьбіраньня міласьціны.
Высылка прэс-сакратаркі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), грамадзянкі Расеі Ганны Красулінай, прыпыненая на час разгляду яе скаргі на пастанову УУС адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску.
Прынамсі частку ўкраінскіх маракоў, арыштаваных расейскімі ўладамі пасьля іх захопу ў Чорным моры, пераводзяць з турмы ў анэксаваным Крыме ў Маскву.
Міжнародныя арганізацыі выступілі з асуджэньнем двух новых сьмяротных пакараньняў у Беларусі — Сямёна Беражнога і Ігара Гершанкова, пра якія стала вядома 27-28 лістапада, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Аднаго разу некалькі беларускіх журналістаў зайшлі папіць кавы ў Radio Cafe насупраць Цэнтральнага вакзалу ў Варшаве. Гутаркі і цікавы пан прысаджваўся да гасьцей, каб прывітацца. Ён аказаўся ўласьнікам. Слова за слова, і госьці сталі слухачамі цікавай гісторыі, у цэнтры якой аказалася Беларусь.
1 сьнежня ў Беларусі стане даступнай створаная згодна з абноўленым «дармаедзкім» дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі база працаздольных грамадзянаў, не занятых у эканоміцы.
Штраф за накінутую пятлю, суткі за ланцужок, затрыманьне за шалік. Як каралі крыўдзіцеляў скульптуры гарадавога ў Менску.
З галоўнай рэдактаркі БелаПАН зьнялі абвінавачаньне. Яна спадзяецца, што хутка гэтая крымінальная справа скончыцца для ўсіх фігурантаў.
Цяпер яна праходзіць па справе як сьведка, зь Леўшынай зьнялі падпіску пра нявыезд і забарону на выезд з краіны.
29 лістапада менскі суд асудзіў бацьку і сына Яблонскіх, заснавальнікаў і кіраўнікоў фірмы «Белаўтакантынэнт», якая была дылерам Suzuki, за махлярства і авалоданьне маёмасьцю на 8 і 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе Tut.by.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч расказала Свабодзе, што усё жыцьцё мела сабак, брала іх бяздомных на ператрымку, дапамагала ўладкоўваць у сем’і. Размову мы пачынаем з абмеркаваньня звароту францускай акторкі Брыжыт Бардо да Аляксандра Лукашэнкі.
Спыненая адміністрацыйная справа супраць падлетка Арсенія, які 16 лістапада даў поўху гарадавому каля будынку МУС, а потым выбачаўся за гэта на відэа.
«Мала таго, што 20 гадоў царкву не рэгіструюць, дык і міласьціну на царкву не даюць зьбіраць па людзях. Жыві як хочаш. А цяпер яшчэ і судзіць за гэта будуць», — кажа Свабодзе сьвятар непрызнанай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
«Мы проста схапілі першы партрэт, які трапіўся пад руку, — прызналіся супрацоўнікі кампаніі. — У нас іх вельмі шмат — каго невідушчыя людзі замовяць, таго і робім».
Андрусь Кешанюк дайшоў да Вярхоўнага суду, каб аспрэчыць адміністрацыйнае спагнаньне за аднаасобную несанкцыянаваную акцыю. Таксама ён напісаў заяву, каб вярнулі ягоную маёмасьць.
Пісьменьнік Юры Станкевіч у інтэрвію Радыё Свабода расказвае пра свае прыярытэты ў літаратуры, пра стаўленьне да папулярных маладых пісьменьнікаў і дзеліцца сваімі ацэнкамі сучаснага літаратурнага працэсу і яго актыўных удзельнікаў.
Праваабаронцы зь «Вясны» Алесь Бяляцкі і Сяргей Сыс вярнуліся з Чачні, дзе па наркатычным артыкуле судзяць іх калегу Аюба Ціціева. Сяргей Сыс распавёў Свабодзе пра ўбачанае.
«Мы самі вырашаем, што рабіць», — Аліна Анісімава заняла 8-ю пазыцыю ў топ-100 жанчын году па вэрсіі BBC. Яна кіруе касьмічнай школай для дзяўчат, дзе будуюць першы кіргіскі спадарожнік. Сьпявачка Zere ўзварушыла краіну сваім фэмінісцкім кліпам і мае паўмільёна праглядаў на Youtube.
Вядомага горадзенскага ўласьніка гатэляў Станіслава Сямашку і ягоную жонку Натальлю падазраюць у тым, што яны зьнішчылі дэкор для свайго гатэля, за які не заплацілі вытворцу. Калі сужэнцаў прызнаюць вінаватымі, ім пагражае да дзесяці гадоў калёніі.
У Крыме сабралі каля 140 тысяч рублёў (больш як 2 тысячы даляраў) для дапамогі захопленым ФСБ Расеі ў Керчанскім праліве ўкраінскім вайсковым маракам.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч расказала Свабодзе, што усё жыцьцё мела сабак, брала іх бяздомных на ператрымку, дапамагала ўладкоўваць у сем’і. Кажа, што адзіная партыя, у якую яна б уступіла, была б партыя абароны жывёлаў.
Загрузіць яшчэ