У мінулым годзе колькасьць загінулых у выніку авіякатастроф рэзка ўзрасла ў параўнаньні з 2017 годам, але 2018 год па-ранейшаму застаецца адным з самых бясьпечных за ўсю гісторыю назіраньняў.
У лістападзе студэнтка ўлікова-эканамічнага факультэту БДЭУ напісала заяву аб выхадзе з БРСМ праз рэлігійныя перакананьні. Сёньня яна знайшла ў паштовай скрыні ліст з рашэньнем пярвічнай арганізацыі.
З народным сьвяткаваньнем Калядаў яшчэ ў Сярэднявеччы змагалася царква. Амаль тысячагадовая барацьба не дала плёну. Пасьля бальшавіцкага перавароту, у рамках змаганьня з забабонамі і рэлігіяй, з Калядамі спрабавалі змагацца камуністы.
На высьпе Сайпан Паўночных Марыянскіх выспаў у Ціхім акіяне на запыт ФБР арыштавалі расейца Дзьмітрыя Макаранку. Як паведамляе The Guam Daily Post, суд прыняў станоўчае рашэньне аб выдачы Макаранкі ЗША.
Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША ініцыявалі працэдуру, якая можа перашкодзіць адміністрацыі прэзыдэнта Дональда Трампа зьняць санкцыі з кампаніі Алега Дзерыпаскі En + і падкантрольных ёй Rusal і «Евросибэнерго».
9 студзеня мае адбыцца адкрытая сустрэча з нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч, якую ініцыявала кампанія Andersen People.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел у інтэрв’ю Tut.by сярод іншага выказаўся пра магчымасьць беларускай аўтакефаліі, розьніцу паміж расейцамі і беларусамі, а таксама пра законапраект аб хатнім гвалце, які ня быў прыняты летась.
Найлепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла турнір у Шэньчжэне (Кітай) з прызавым фондам 750 тысяч даляраў.
Тры гады жыхары Воршы змагаліся за тое, каб абвесткі ў гарадзкім грамадзкім транспарце гучалі па-беларуску. Так некалі і было, пакуль зь невядомае прычыны назвы прыпынкаў не пераклалі на расейскую.
Пакрысе разгараецца скандал: прыватная кампанія па дамове з Мінадукацыі зьбірае адбіткі пальцаў у школьнікаў дзесяці менскіх школаў.
Абаронцу Курапат Дзянісу Ўрбановічу больш не пагражае крымінальны перасьлед за словы наконт кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, выказаныя падчас вахты каля рэстарацыі «Поедем поедим».
Нацыянальны аэрапорт «Менск» заняў першае месца ў топ-20 па пунктуальнасьці палётаў у 2018 годзе ў катэгорыі «Small Airports». Такую справаздачу зрабіла брытанская аналітычная кампанія Official Airline Guide (OAG), якая зьбірае інфармацыю пра рэйсы, аэрапорты і авіякампаніі.
Карэспандэнт Свабоды паспрабаваў высьветліць, як 2019 год сустрэлі беларускія вязьні, вызваленьня якіх дамагаюцца праваабаронцы.
Расейскае міністэрства надзвычайных сытуацый паведаміла, што на анэксаваным паўвостраве 4 студзеня з прычыны дрэннага надвор’я бяз электрычнасьці засталіся 28 населеных гарадоў і пасёлкаў.
Як беларусы замежжа даказваюць чыноўнікам, што яны не дармаеды? Сваімі ўражаньнямі ад кантактаў з чыноўнікамі і адпаведнымі камісіямі дзеляцца беларускі, якія жывуць у Чэхіі.
Міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч адказала на пытаньне карэспандэнта Свабоды, чаму паводле новага варыянту «дармаедзкага дэкрэту» беспрацоўныя грамадзяне, якія плацяць падаткі са сваіх даходаў, трапілі ў лік дармаедаў.
Спартовы чыноўнік адкрыў прыватную фірму пад назвай «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар спартовай і прафэсійнай арыентацыі». Па адбітках пальцаў ён вызначае аптымальныя для школьнікаў віды спорту. Спартовыя мэдыкі называюць тэхналёгію паранавуковай, але кампанія супрацоўнічае зь Мінадукацыі.
Жыхар Калінкавічаў на Гомельшчыне Васіль Лужкоў чатыры гады ня мае сродкаў для існаваньня. Пасьля цяжкай хваробы страціў здароўе. Лекары прапісалі мноства абмежаваньняў, празь якія чалавека не бяруць на працу нават дворнікам. Праца забаронена, а інваліднасьць «не паложана».
Былога палітвязьня і прадпрымальніка з Ваўкавыску Міколу Аўтуховіча журналісты памылкова «выслалі» за межы Беларусі. Свабода даведалася, чым ён займаецца ў падпольлі і як сябе адчувае.
Пахаваньні шасьці чалавек, якія загінулі 31 сьнежня ў выніку частковага абвалу шматкватэрнага дома ў расейскім горадзе Магнітагорску, адбудуцца 4 студзеня, паведамілі мясцовыя чыноўнікі.
Жыць там няпростае, і прырода быццам выштурхвае людзей, намякаючы на тое, што яны лішнія
Юры Туронак, несумненна, быў адным з галоўных беларускіх гісторыкаў ХХ стагодзьдзя. І напісаць свае найважнейшыя кнігі, на маю думку, ён змог толькі таму, што жыў у Польшчы.
Найстарэйшай ахвяры выбуху ў жылым доме ў расейскім Магнітагорску было 95 гадоў, яна загінула разам з дачкой.
Мужчына апублікаваў у сацсетках фатаздымак у форме супрацоўніка ДАІ з пнэўматычным пісталетам і кайданкамі ў руках.
На 90 годзе жыцьця ў Варшаве 2 студзеня памёр Юры Туронак. Свабода згадвае некаторыя кнігі выбітнага гісторыка.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» падрыхтаваў аналітычны агляд «Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2018 годзе». Цалкам з дакумэнтам можна азнаёміцца на сайце арганізацыі
Беларуска-амэрыканскі кампазытар Яўген Магаліф падзяліўся са Свабодай вынікамі і ўражаньнямі ад міжнароднага конкурсу на найлепшае выкананьне ягонага канцэрту для флейты FLUTE CONCERTO.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі вызначыла адпаведнай пастановай разьмеркавальныя квоты на рэгістрацыю хадайніцтваў аб наданьні статусу ўцекача, дадатковай абароне або прыстанішчы ў 2019 годзе. Усяго па краіне — меней за 1000.
У тэлеграм-канале NEXTA зьявілася інфармацыя пра тое, што ў Магілёўскім раёне інспэктар ДАІ з Чэрыкава насьмерць зьбіў пэнсіянэра і зьнік, паведамляе Tut.by.
Імя Вольгі Анісімавай значыцца ў сьпісе МНС Расеі, складзеным 31 сьнежня.
Сьледчы камітэт адмовіў галоўнай рэдактарцы Tut.by Марыне Золатавай у задавальненьні паўторнага хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага перасьледу згодна з арт. 86 Крымінальнага кодэксу Беларусі, паведамляе Tut.by.
Паводле кітайскага календара, 5 лютага пачнецца год жоўтай земляной Сьвіньні. На Магілёўшчыне скульптар з Клімавіч Леанід Ячнёў увекавечыў гэтую жывёліну ў скульптурнай кампазыцыі. Гэта першы такі «помнік» у Беларусі.
Рэгістравацца трэба тым, хто застаецца больш як на 5 працоўных дзён (але зрабіць гэта на працягу 5 дзён).
У горадзе Магнітагорску ў Расеі паводле стану на 09:00 3 студзеня па мясцовым часе паведамілі новую лічбу загінулых, якіх знайшлі пад заваламі жылога дома, дзе 31 сьнежня адбыўся выбух: згодна зь цяперашнімі паведамленьнямі, знойдзеныя 37 целаў.
Без Туронка мы туляліся б насьлепа яшчэ немаведама колькі часу і, магчыма, ня здолелі б злавіць наш гістарычны шанец у 1989 годзе, калі мы ўступілі ў польскую палітыку як самастойная беларуская сіла.
На 90 годзе жыцьця ў Варшаве 2 студзеня памёр гісторык Юры Туронак.
Свабода сабрала асноўныя падзеі, якія адбудуцца сёлета.
Нацыяналісты сьвяткуюць 110-ы дзень нараджэньня Сьцяпана Бандэры
Для экс-старшыні незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча і былога бухгальтара РЭП Ігара Комліка 2019-ы стане годам працы ў новых умовах.
За сьвяты ў Беларусі супрацоўнікі ДАІ зафіксавалі 830 дарожна-транспартных здарэньняў з матэрыяльным уронам, паведамляе БелТА са спасылкай на МУС.
Памёр гаспадар эпатажнай сядзібы Літоўка пад Наваградкам Сяргей Коваль, вядомы ў родным горадзе як Француз.
На сайце Petitions.by просяць абараніць нацыянальную бясьпеку, захаваць сувэрэнітэт і падвысіць дэмаграфічную бясьпеку.
Свабода зьвярнулася да экспэртаў з просьбай адказаць на чортаў тузін пытаньняў пра падзеі 2019 году.
На сайце Petitions.by пэтыцыю з просьбай перанесьці працоўны дзень зь серады 2 студзеня на «любую іншую суботу» падпісалі 16 595 разоў.
Сярод лесу за 80 кілямэтраў ад Гомля штогод зьбіраецца сотня чалавек, каб адсьвяткаваць Новы год. Свабода пабывала на незвычайным сьвяце ў лесе, пра якое «ведаюць толькі свае».
Як вулічныя музыканты аказваліся нямецкімі шпіёнамі, лепшую гарэлку ў габрэйскім квартале прадавалі беларусы, а вясковы хлеб перамагаў гарадзкія булкі — у кнізе ўспамінаў пра Горадню 1930–1940-х гадоў.
У ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня Аляксандар Лукашэнка зьвярнуўся з традыцыйным пасланьнем для беларусаў. Радыё Свабода падглядзела, як карыстальнікі сацсетак глядзелі навагодні выступ кіраўніка дзяржавы.
У Сэўле, сталіцы Паўднёвай Карэі, Новы 2019 год сустрэлі гукамі званоў, а вось Паўночная Карэя сустрэла Новы год грандыёзным фэервэркам у сталіцы Пхеньяне.
Як паведаміў у сваім Фэйсбуку сустаршыня Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец, абаронцы Курапатаў Дзяніс Урбановіч, Натальля Ладуцька і яшчэ адна абаронца Курапатаў былі затрыманыя.
Больш за мільён людзей прыйшлі, каб паглядзець на самы вялікі фаервэрк, які горад калі-небудзь бачыў. Неба ў Сыднэі асьвяцілі 100000 індывідуальных піратэхнічных эфэктаў, у прыватнасьці, у залатых, срэбных і фіялетавым колерах.
Загрузіць яшчэ